про́жылак, -лка, мн. -лкі, -лкаў, м.

Тонкая каляровая палоска, прамежкавы слой у камені, дрэве, а таксама жылка, якая свіціцца праз скуру.

Белы кварц з жоўтымі прожылкамі.

Рука з сінімі прожылкамі.

Прожылкі на лістах, кветках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кру́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

1. зб. Здробненае ачышчанае ад шалупіння зерне пшаніцы як прамежкавы прадукт пры перапрацоўцы яе ў гатунковую муку.

2. зб. Тое, што і крупы (у 2 знач.); крупкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ску́пелець ‘згарэць’ (ТС). Ад купіць, купець (гл.) з нарашчэннем ‑ел‑ або праз прамежкавы назоўнік *скупель ‘тое, што згарэла’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сапо́ліць ’рагатаць’ (Мат. Гом.). Да сапці, сапець (гл.), відаць, праз прамежкавы назоўнік з суф. ‑оля — *саполя. Да семантыкі параўн. аднакаранёвае рус. дыял. сопе́нить ’моцна крычаць, гарлапаніць; плакаць, галасіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

межеу́мочный сярэ́дняга гату́нку (велічыні́, ро́сту і да таго́ падо́бнае); (промежуточный) праме́жкавы; см. межеу́мок​ 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́ферны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да буфера. Бразнулі лёгенечка буферныя талеркі вагонаў, прабег па саставу доўгі скрыгатлівы гук. Васілёнак. // перан. Прамежкавы, які знаходзіцца паміж варожымі бакамі; які адыгрывае ролю буфера. Буферная краіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пракла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пракладаць — пракласці.

2. Тое, што пракладзена паміж чым‑н.; прамежкавы слой. Гумавая пракладка. Кардонная пракладка. □ Скураная пракладка, прыціснутая трубкай, шчыльна заткнула месца пералому. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

промежу́точный праме́жны, праме́жкавы;

промежу́точное расстоя́ние праме́жная адле́гласць;

промежу́точная ста́дия праме́жная ста́дыя;

промежу́точная ста́нция праме́жная ста́нцыя;

промежу́точный слой праме́жны слой.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жыгаце́ць ’гарэць, успыхваць’ (зэльв., Нар. словатв., 16). Ад дзеяслова жыгаць ’бліскаць’ з суфіксам ‑ацець, які выкарыстоўваецца для апісання многакратнага перарывістага дзеяння ў дзеясловах гучання і свячэння (параўн. жухацець, грукацець, бразгацець, шаргацець і інш.), ці праз прамежкавы этап — наз. з суф. *‑ot‑ (> ‑ат‑ > ац‑) са значэннем ’мнагакратнае ўспыхванне’ *жы́гат, адкуль з суф. ‑ець дзеяслоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кру́пка, ‑і, ДМ ‑пцы, ж.

1. зб. Здробненае, ачышчанае ад шалупіння зерне пшаніцы як прамежкавы прадукт пры перапрацоўцы яе ў сартавую муку.

2. Род адна- і шматгадовых раслін сямейства крыжакветных.

3. зб. Тое, што і крупы (у 2 знач.); крупкі. Вецер працінаў бок, ляскаў крысамі шыняля, сек у шчокі дробнаю колкаю крупкай. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)