Прамежкавы гаспадар (біял.) 1/185, 388; 2/148, 344
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЕ́ЖКАВЫ МОЗГ,
аддзел галаўнога мозга пазваночных. Складаецца са шматлікіх узаемазвязаных ядраў. Знізу і ззаду П.м. мяжуе з сярэднім мозгам. Размешчаны непасрэдна пад карой вял. паўшар’яў і функцыянуе пад яе кантролем. У складзе П.м. вылучаюць таламус, гіпаталамус, субталамус, эпіталамус, метаталамус. Удзельнічае ў ажыццяўленні вегетатыўных функцый, сну, памяці, інстынктыўных паводзін, псіхічных рэакцый. Са структурамі П.м. звязана ўспрыманне болю, рэгуляцыя залоз унутр. сакрэцыі, падтрыманне гамеастазу. Іл. гл. да арт. Галаўны мозг.
т. 12, с. 553
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭТРО́ЗЫ,
ніжэйшыя монацукрыды з 4 вугляроднымі атамамі ў малекуле (эрытроза, тэтрулоза). Важны прамежкавы прадукт пры фотасінтэзе — фосфаэрытроза.
т. 16, с. 146
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЗ(А)... (ад грэч. mesos сярэдні, прамежкавы), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае сярэднюю велічыню ці прамежкавае становішча чаго-небудзь (напр., мезадэрма, мезасфера).
т. 10, с. 257
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЛА́ТЫ,
нашчадкі ад шлюбу паміж прадстаўнікамі еўрапеоіднай расы і неграмі. Прамежкавы антрапалагічны тып са смуглым адценнем скуры. Жывуць пераважна ў Паўд. і Цэнтральнай Амерыцы.
т. 11, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗГАВЫ́Я ПУЗЫРЫ́,
расшырэнні пярэдняга галаўнога аддзела нервовай трубкі ў зародку пазваночных жывёл і чалавека. Адрозніваюць 5 М.п., якія ў ходзе развіцця ператвараюцца ў пярэдні, прамежкавы, сярэдні, задні і прадаўгаваты мозг.
А.С.Леанцюк.
т. 9, с. 509
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗОКСІКОРТЫКАСТЭРО́Н, картэксон,
стэроідны гармон кары наднырачнікаў; прамежкавы прадукт біясінтэзу кортыкастэрону і альдастэрону. Рэгулюе водна-салявы абмен у арганізме. Утвараецца пераважна з прагестэрону. Прэпарат Д. (Д.-ацэтат) уводзяць у мышцы пры адысонавай хваробе, зніжэнні функцыі наднырачнікаў, гіпатаніі.
т. 6, с. 327
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРБІ́Т,
шасціатамны аліфатычны спірт, прадукт узнаўлення D-глюкозы. Ёсць у марскіх водарасцях, пладах рабіны, слівы, яблыні і інш.
Бясколерныя крышталі салодкага смаку. Пры акісленні ў залежнасці ад умоў утварае глюкозу, фруктозу або сарбозу. D-С. — найб. важны прамежкавы прадукт пры вытв-сці аскарбінавай кіслаты. Ужываюць як заменнік цукру.
т. 14, с. 179
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭЙН (ад ням. Stein камень) у металургіі, злучэнне сульфіду некаторых каляровых металаў (пераважна медзі, нікелю) з сульфідам жалеза; прамежкавы прадукт (паўпрадукт) выплаўкі гэтых металаў з іх сульфідных (сярністых) руд і рудных канцэнтратаў. Ш. у канвертары прадзімаюць тэхн. кіслародам або паветрам і атрымліваюць чарнавы (з дамешкамі) каляровы метал, які ў далейшым ачышчаюць (гл. Рафінаванне).
т. 17, с. 478
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́СТЭР (англ. booster),
дапаможнае прыстасаванне для павелічэння сілы і скорасці дзеяння асноўнага механізма або машыны ў моманты асабліва вял. нагрузак. Напр., гідраўлічнае, эл. або пнеўматычнае прыстасаванне ў сістэме кіравання рулямі скорасных самалётаў; стартавы паскаральнік, першая ступень многаступеньчатай ракеты; прамежкавы паскаральнік зараджаных часціц; дадатковая крыніца эл. току (у т. л. трансфарматар), што ўключаецца для стабілізацыі эл. напружання ў сетках.
т. 3, с. 358
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)