прама́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

Насыціць, прамачыць маслам. Прамасліць тканіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прамочка ’прамакатка’ (Сцяшк. Сл.). Суфіксальны дэрыват ад прамачыць < мачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прарызі́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Насыціць, прамачыць, пакрыць рызінавай сумессю. Прарызініць тканіну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамо́чаны

1. промо́ченный; замо́ченный;

2. пропи́танный;

1, 2 см. прамачы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прамо́чваць несов.

1. прома́чивать; зама́чивать;

2. пропи́тывать;

1, 2 см. прамачы́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пракле́іць, ‑клею, ‑клеіш, ‑клеіць; зак., што.

1. Прамачыць клеем, памагаць клеем. Праклеіць кардон.

2. і без дап. Клеіць што‑н. некаторы час. Праклеіць цэлы дзень канверты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

арасі́ць, арашу, аросіш, аросіць; зак., каго-што.

1. Апырскаць, пакрыць кроплямі чаго‑н.; увільготніць. Не дарэмна кроў гарачая Прасторы стэпаў прасіла. Танк. Толькі буйныя кроплі слёз арасілі стомленыя вочы зняволеных. Кавалёў.

2. Напаіць вільгаццю, увільготніць (глебу, зямлю); штучна значыць або прамачыць глебу. Арасіць засушлівыя землі. □ [Мікалай Патапавіч:] — Трэба падумаць, ці нельга.. [участак] паліць ці арасіць як-небудзь. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пропита́тьII сов.

1. (смочить насквозь) прамачы́ць, насы́ціць, безл. нацягну́ць (сы́расці);

пропита́ть тря́пку раство́ром прамачы́ць ану́чу раство́рам;

2. перен., разг. напо́ўніць, насы́ціць, нацягну́ць (ві́льгаці);

во́здух пропи́тан за́пахом го́рных трав паве́тра напо́ўнена (насы́чана) па́хам го́рных траў;

3. перен. напо́ўніць, праніза́ць;

пропита́ть всю систе́му воспита́ния чу́вством любви́ к ро́дине напо́ўніць (праніза́ць) усю́ сістэ́му выхава́ння пачуццём любві́ да радзі́мы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

го́рла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Храстковая трубка ў пярэдняй частцы шыі, якая з’яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў.

У горле перасохла.

Браць за г. (таксама перан.: сілай прымушаць рабіць што-н.). Г. перагрызці (таксама перан.: бязлітасна расправіцца з кім-н. са злосці).

2. Агульная назва зева, глоткі і гартані.

Хвароба г.

3. Верхняя звужаная частка пасудзіны.

Г. збана.

4. Вузкі выхад з заліва, вусце (спец.).

Прыстаць з нажом да горла — назойліва патрабаваць.

Прамачыць горла — трохі выпіць.

Стаяць папярок горла — вельмі замінаць.

У горла не лезе — зусім не хочацца есці.

З горла лезе (разм., неадабр.) — вельмі многа мець чаго-н.

На ўсё горла (разм.) — з усёй сілы (спяваць, крычаць).

Па горла (разм.) — Надта многа.

Работы па горла.

Яды хапае па горла.

Стаяць косткай у горле (разм., неадабр.) — не даваць спакою, перашкаджаць.

|| прым. гарлавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намачы́ць, ‑мачу, ‑мочыш, ‑мочыць; зак.

1. каго-што. Зрабіць мокрым, сырым; прамачыць. Намачыў снапы дождж. Намачыць валёнкі. Намачыць гліну. □ Таццяна намачыла аб расу руку і працерла вочы. Шамякін. // Змачыць, даць прамачыцца чым‑н. [Зося] намачыла ручнік і выцерла.. [хлапчуку] твар. Чорны. // Пакінуць што‑н. на нейкі час у вадкасці. [Кацярына:] — Выпала, калі трапіць пад год, дык такі лянок вырасце, што як намочым у сажалцы, мяккім робіцца, як шоўк, а моцны — адной пасмы не парвеш. Кулакоўскі. [Тата:] — Не забудзься ж, Аленка, намачыць лыка пасля абеду. Пальчэўскі.

2. што і чаго. Шляхам мачэння прыгатаваць у нейкай колькасці. Намачыць яблыкаў.

3. без дап. Разліваючы што‑н., зрабіць мокрай паверхню чаго‑н. Намачыць на падлозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)