Пра́ктыка ’жыццё, рэчаіснасць як галіна прымянення і праверкі ведаў, палажэнняў; скарыстанне ведаў, навыкаў на справе; дзейнасць урача або юрыста’ (ТСБМ), ’нечаканы выпадак, абставіны’ (Нас.), пра́хтыка ’практыка’ (Шат.), пра́ктык, практыкава́ць, практы́чны. Ст.-бел. практика, практыка ’інтрыгі; прароцтва’ < ст.-польск. praktyka < лац. practica (Булыка, Запазыч., 257). Сучаснае пра́ктыка праз рус. пра́ктика (гл. Крукоўскі, Уплыў, 78) узыходзіць да той жа лацінскай крыніцы і, далей, да грэч. πρακτική (Фасмер, 3, 353).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́кнуць ’прывыкаць, прызвычайвацца’ (Гарэц., Др.-Падб.). Рус. вы́кнуть, вы́кну, укр. приви́кнути, ст.-рус., ст.-слав. выкнѫти, польск. nawyknąć, в.-луж. wuknyć ’вучыцца’. Роднаснымі з’яўляюцца літ. jùnkstu, jùnkti ’прывыкаць, рабіцца прывычным’, лат. jûkt, літ. jaukìnti ’прывучаць’, ст.-прус. iaukintпрактыкаваць’, літ. jaukùs ’лагодны, прыемны’, ст.-інд. úcyati ’мае звычай’, ṓkaḥ ’задавальненне’, арм. usanim ’прывыкаю, вучуся’, гоц. biūhts ’прывычны’, ст.-ірл. do‑uccim ’разумеў знаю’ (Вальдэ, 865; Траўтман, 335; Фасмер, 1, 368; Фрэнкель, 196 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

практыкава́цца несов.

1. (применяться на практике) практикова́ться;

2. (приобретать умение, опыт в каком-л. деле) практикова́ться;

3. (усваивать приёмы, навыки) практикова́ться; упражня́ться;

4. страд. практикова́ться; см. практыкава́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вучы́ць (БРС, КТС, Байк. і Некр., Нас., Шат.), вучы́цца (Нас., Касп., Байк. і Некр., БРС, Грыг.), укр. учи́ти, рус. учи́ть, польск. uczyć, чэш. učiti, славац. učiť, в.-луж. wućić, н.-луж. hućyś, славен. učíti, серб.-харв. у̀чити, макед. учи ’вучыць’, балг. у́ча ’вучу’. Прасл. *učiti звязана чаргаваннем з *‑vyknǫti (параўн. пры‑выкнуць, з‑выкнуць), роднаснае ст.-прус. iaukint ’трэніраваць, практыкаваць’, літ. jaukìnti, jaukinù ’прывучаць, утаймоўваць’, jaũkas ’прынада’, jaukùs ’рахманы’; ’ручны’, ст.-інд. úcyati ’знаходзіць задавальненне, мае звычку’, ṓkas ’задавальненне’, гоц. biūhts ’звычны’ (Бернекер, 593; Махэк₂, 666; Младэнаў, 658; Фасмер, 4, 179 і наст.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ловы, лоў ’лоўля, паляванне без агнястрэльнай і халоднай зброі’ (ТСБМ, Гарэц., Др.-Падб., Бяльк.; навагр., віл., Сл. ПЗБ), ст.-бел. ловы ’рыбалоўныя месцы’, ’паляванне (месца)’. Укр. лов, лови, рус. лов, ловы, польск. łowy, ст.-польск. łów, каш. łȯw, н.- і в.-луж. low, чэш. lov, славац. lov, lovу, славен. lòv, серб.-харв. ло̏в, макед. лов, lof, lófuvi, балг. лов, ловът, ст.-слав. ловъ. Прасл. lovъ ’лаўленне, хапанне, лоўля звяроў, птушак, рыб’, роднаснае з літ. lãvynti ’развіваць, практыкаваць’, lavùs ’лоўкі, спрытны, кемлівы’, ст.-грэч. атычн. λεία ’здабыча’ (*λᾱϜιᾱ), дарычн. λᾱία, ληίς ’тс’, лац. lucrum ’выйгрыш’, ст.-ірл. lōg, lūag, lūach ’плата, узнагарода’, гоц., ст.-ісл. laun ’тс’, ірл. fo‑lad ’багацце’. І.‑е. *lau‑ ’лавіць, атрымліваць здабычу’ (Бернекер, 1, 735; Покарны, 655; Траўтман, 153; Фасмер, 2, 508; Слаўскі, 5, 238; Скок, 2, 320–321). Інакш Махэк₂, 342, які выводзіць слова lovъ з polovъ, якое з polovati (параўн. славац. poľovati, бел. палява́ць, а таксама ст.-грэч. παλεύω ’завабліваю птушак у сетку’. Непераканаўча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́ціць ‘расходаваць (грошы, сродкі)’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Ласт., Бяльк.), ‘пазбаўляцца, страчваць, губляць (у тым ліку час)’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп.; паст., Сл. ПЗБ, Байк. і Некр.), тра́тіті ‘тс’ (Вруб.), тра́ціць ‘пазбаўляць жыцця’ (Нас., Сержп. Прымхі), тра́ціці (tracici) ‘тс’ (Федар. 2), ст.-бел. тратити, тратить ‘расходаваць грошы, сродкі; транжырыць, губляць, страчваць; губіць, пазбаўляць жыцця; марнаваць час’ (ГСБМ), трациц ‘тс’ (Кітаб Луцкевіча). Укр. тра́тити ‘рабіць выдаткі’, ‘губляць, знікаць’, ‘пазбаўляць жыцця’, рус. тра́тить ‘расходаваць’, ‘спажываць’, польск. tracić ‘пазбаўляцца’, ‘несці матэрыяльныя страты’, ‘марнаваць’, ‘пазбаўляць жыцця’, каш. tracëc ‘тс’, чэш. tratiti ‘губляць’, ‘цярпець шкоду, страту’, славац. tratiť ‘тс’, славен. trátiti ‘траціць, марнатравіць’, ‘губляць час’, харв. trȁtiti, серб. тра̏тити, тра̏ћити ‘траціць грошы, час’, макед. траце ‘губляць’: си траче времто. Прасл. *tratiti ‘выкарыстоўваць, расходаваць, нішчыць, марнаваць’, ‘драбіць, церці, праціраць’, ‘вастрыць’ роднаснае літ. trúotas ‘брус, асялок, тачыла’, лат. truõts ‘тс’, гоцк. þrōþjanпрактыкаваць, рабіць практыкаванні, развучваць’ < і.-е. *trōt‑/*trēt‑ < *ter‑ ‘церці’ (Фасмер, 4, 94–95; Чарных, 2, 258–259; Скок, 3, 493; Голуб-Копечны, 388; Брукнер, 575; Борысь, 639; Сной₃, 800; ЕСУМ, 5, 623). Махэк₂ (649) паходжанне лексемы тлумачыць кантамінацыяй слоў traviti ‘праводзіць час’ і ratiti ‘знішчыць, згубіць, пазбавіцца’, што малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)