Працві́чка ’частае пакаранне розгамі’ (Нас.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад працві́чыць ’пакараць розгамі’ (Нас.), магчыма, пад уплывам польск. ćwiczyć sięпрактыкавацца’. Сюды ж, відаць, працві́чыцца ’дазнацца’ (нясвіж., Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

штукава́цца, ‑куюся, ‑куешся, ‑куецца; незак.

1. Разм. Вырабляць, паказваць штукі (у 4 знач.); практыкавацца. Галоўным чынам.. [Сымонка] штукаваўся ў мастацтве такога роду: кракаў, як варона, кукаваў зязюляй, спяваў жаўранкам і заліваўся салаўём на розныя лады. Бядуля.

2. Зал. да штукаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

практыкава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. практыкаваць і практыкавацца.

2. часцей мн. (практыкава́нні, ‑яў). Шэраг спецыяльных прыёмаў для агульнага фізічнага развіцця ці для набыцця якіх‑н. навыкаў (карыстанне зброяй, спартыўным снарадам і пад.). Практыкаванні па стральбе. □ [Сяльчонак] асцярожна вылез з-пад коўдры, выйшаў у калідор, зрабіў некалькі нескладаных гімнастычных практыкаванняў. Асіпенка.

3. Вучэбнае пісьмовае або іншае заданне для замацавання ведаў, навыкаў і пад. Пасля бяссоннай і трывожнай ночы .. [Галя] ніяк не магла пачаць свае практыкаванні на скрыпцы. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

изощря́ться

1. выто́нчвацца; абвастра́цца; развіва́цца; удаскана́львацца;

мысль его́ изощря́лась в филосо́фских спо́рах ду́мка яго́ развіва́лася ў філасо́фскіх спрэ́чках;

2. (упражняться) разг. практыкава́цца; напрактыко́ўвацца, набіва́ць руку́; (изловчаться) злаўча́цца;

изощря́ться в приду́мывании ре́бусов напрактыко́ўвацца ў прыду́мванні рэ́бусаў;

3. страд. выто́нчвацца; абвастра́цца; развіва́цца; удаскана́львацца; см. изощря́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дый, злучнік.

Разм.

1. спалучальны. Злучае звычайна члены сказа, якія абазначаюць паслядоўныя з’явы; па значэнню набліжаецца да злучнікаў «і», «ды». Палазіў Якуш ля воза, выцягнуў рыдлёўку, узяў сякеру дый падаўся [у лес]. Скрыган.

2. далучальны. Далучае члены сказа і сказы, якія ўдакладняюць, завяршаюць або абагульняюць папярэднія думкі. Дома практыкавацца .. [Аксёну Калю] няма калі, дый нязручна. Колас. Развітаўшыся з Захарам, Андрэй палявымі дарогамі пайшоў, кіруючыся да Апанаса Хмеля. Дарога была няблізкая, але дня яшчэ хопіць, дый пагода спрыяе. Пестрак. Зыгмунт Асядовіч зноў, можа ўжо ў пяцідзесяты раз, пайшоў да фабрыкі. Далей брамы яго не пусцілі. Дый чаго было старацца ісці туды: фабрыка ледзьве жыла. Чорны. // Ужываецца пры нечаканых пераходах да наступных падзей. — Адно ж ты, Пятруська, не баўся на кірмашы. Сюды-туды дый дадому. Колас.

•••

Дый то — тое, што і ды і то (гл. ды ​1).

Дый толькі — тое, што і ды і толькі (гл. ды ​1).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)