рамі́зіць, ‑міжу, ‑мізіш, ‑мізіць; незак., каго-што.

Прымушаць каго‑н. прайграць у картачнай гульні ў выніку рамізу (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проигра́ть сов.

1. (в игре) прайгра́ць; прагуля́ць, мног. папрагу́льваць;

проигра́ть ша́хматную па́ртию прайгра́ць (прагуля́ць) ша́хматную па́ртыю;

проигра́ть немно́го де́нег прайгра́ць (прагуля́ць) тро́хі гро́шай;

2. (исполнить, сыграть) прайгра́ць;

проигра́ть вальс Шопе́на прайгра́ць вальс Шапэ́на;

3. (лишиться чего-л., утратить) прайгра́ць, прагада́ць;

проигра́ть суде́бный проце́сс прайгра́ць судо́вы працэ́с;

проигра́ть в чьём-л. мне́нии стра́ціць у чыі́х-не́будзь вача́х;

я ничего́ не проигра́л, отказа́вшись от ва́шего предложе́ния я нічо́га не прагада́ў, калі́ адмо́віўся ад ва́шай прапано́вы;

4. (играть некоторое время) прагуля́ць; (на музыкальном инструменте, на сцене) прайгра́ць;

де́ти весь день проигра́ли на у́лице дзе́ці ўвесь дзень прагуля́лі на ву́ліцы;

мы весь ве́чер проигра́ли в домино́ мы ўвесь ве́чар прагуля́лі ў даміно́;

проигра́ть весь ве́чер на роя́ле прайгра́ць уве́сь ве́чар на рая́лі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прайгра́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Гуляючы ў азартную гульню, застацца ў пройгрышы, прайграць многа грошай. — Вашаму Тумашэвічу яўна не павязло той раз — прайграўся ўшчэнт. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проду́ть сов.

1. прадзьму́ць; прадзьму́хаць;

проду́ло безл. прадзьму́ла;

2. (в игре) прост. прайгра́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

такт¹, -а, М -кце, мн. -ы, -аў, м.

1. Метрычная музычная адзінка: кожная з роўных па працягласці долей, на якія дзеліцца музычны твор па ліку метрычных націскаў у ім.

Прайграць восем тактаў.

2. Рытм якога-н. руху, дзеяння.

Адбіць т.

3. Частка рабочага цыкла якога-н. механізма (спец.).

Т. поршня паравой машыны.

|| прым. та́ктавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

просади́ть сов., прост.

1. (пробить) прасадзі́ць, прабі́ць;

2. (истратить) прасадзі́ць; (проиграть — ещё) прагуля́ць, прайгра́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проспо́рить сов.

1. (какое-то время) праспрача́цца;

2. (проиграть в споре) прайгра́ць (у спрэ́чцы).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прайграва́ць несов.

1. в разн. знач. прои́грывать; (в споре — ещё) проспо́ривать;

2. прога́дывать;

1, 2 см. прайгра́ць1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прогада́ть сов.

1. разг. прагада́ць, пралічы́цца, прайгра́ць;

2. (гадать, ворожить в течение какого-л. времени) праваражы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Праяты́рыцьпрайграць грошы’ (Нас.). Магчыма, слова ўтворана на беларускай глебе ад польск. tyrać, terać ’губіць, знішчаць; траціць (час, годы і да т. п.)’ з дапамогай прыставак пра- і а‑ (гл. a2) з інтэрвакальным ‑j‑. Няясна, ці адносіцца сюды ж рус. паўн. проты́рить, проты́ркаць ’прагуляць, прамантачыць’. Магчыма, апошняе да ты́ркаць, то́ркаць. Хутчэй за ўсё, да гукапераймальнага тырр, параўн.: грошы тырръ, и покацились (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)