прошля́пить сов., прост. прашля́піць; (проворонить) праваро́ніць; (прозевать) празява́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

празя́піць

празяваць, правароніць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. празя́плю празя́пім
2-я ас. празя́піш празя́піце
3-я ас. празя́піць празя́пяць
Прошлы час
м. празя́піў празя́пілі
ж. празя́піла
н. празя́піла
Загадны лад
2-я ас. празя́п празя́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час празя́піўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

праке́піць

празяваць, правароніць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праке́плю праке́пім
2-я ас. праке́піш праке́піце
3-я ас. праке́піць праке́пяць
Прошлы час
м. праке́піў праке́пілі
ж. праке́піла
н. праке́піла
Загадны лад
2-я ас. праке́п праке́пце
Дзеепрыслоўе
прош. час праке́піўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Прага́піцьпразяваць’ (івац., Нар. сл.), прогстыты ’тс’ (брэсц., З нар. сл.). Да гапа разявака’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зевну́ть сов., однокр.

1. пазяхну́ць;

2. (прозевать) зяўну́ць, празява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.

Разм.

1. Не ўсцерагчы, празяваць.

2. і без дап. Вартаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прозева́ть сов., разг.

1. прапазяха́ць;

прозева́л весь ве́чер прапазяха́ў уве́сь ве́чар;

2. перен. празява́ць, прапусці́ць; праваро́ніць; прамарга́ць;

прозева́ть авто́бус празява́ць (прапусці́ць, праваро́ніць, прамарга́ць) аўто́бус.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прашля́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак., каго-што.

Разм. Дапусціць памылку; упусціць, празяваць. Здорава ж прашляпіў Гарбачэнка, калі пашкадаваў Трухана, не зняў з работы пасля тэхнічнава суда. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прамарга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм.

1. Маргаць некаторы час.

2. перан.; каго-што. Празяваць, упусціць, не заўважыць. — Ну, Валя, нарэшце і табе жаніх знайшоўся. Больш, больш завіхайся каля яго, а то прамаргаеш... Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праваро́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.

Разм. Прапусціць, не выкарыстаць чаго‑н. з-за няўвагі; празяваць. — «Ракету» праваронілі, поездам паедзеце, а то і аўтобусам. Жычка. [Васіль] то ішоў, то трусіў уподбег, думкі, як авадні, апаноўвалі, пераконвалі: запазніўся, правароніў, занялі ўжо [участак]. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)