Рэцэ́пт ’пісьмовае прадпісанне ўрача’ (ТСБМ), рэцэ́п ’тс’ (Сл. ПЗБ), рыцэ́пт ’тс’ (Жыв. НС). Ст.-бел. рецепта ’рэцэпт’ < ст.-польск. recepta < лац. recepta (Булыка, Лекс. запазыч., 129). Ад лац. receptum ’гарантую; ручаюся’, што азначала, што аптэкар пацвярджае, што лекі былі зроблены ў адпаведнасці з прадпісаннем лекара (Чарных, 2, 114; Сной, 528).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мода ’пэўныя густы, звычаі, прывычкі (асабліва ў адзенні), у грамадскім асяроддзі’ (ТСБМ, Жд. 1, Шат., Сл. ПЗБ), моды ’узор у клеткі на палатне’ (бяроз., Сл. Брэс.; ТС, Сцяц.), модзіць, модзіцца ’моднічаць, хітрыць’ (Сцяц., Сл. ПЗБ), модна, монна, модне ’незвычайна, мудрагеліста’ (Сл. ПЗБ). З польск. moda, якое пры пасрэдніцтве ням. мовы з франц. mode < лац. modus ’спосаб’, ’мера’, ’правіла’, ’прадпісанне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

загад, каманда, распараджэнне; прадпісанне, дырэктыва, цыркуляр (афіц.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

рэцэ́пт, -а, М -пце, мн. -ы, -аў, м.

1. Прадпісанне ўрача аб саставе лякарства, яго прыгатаванні і спосабе прымянення.

Выпісаць р. на парашкі.

Водпуск лякарстваў па рэцэптах.

Р. на акуляры.

2. Спосаб прыгатавання чаго-н.

Кулінарныя рэцэпты.

Р. варкі грыбоў.

3. перан. Настаўленне, парада, як дзейнічаць у тым ці іншым выпадку.

Цяжка даць р. на ўсе выпадкі жыцця.

|| прым. рэцэ́птавы, -ая, -ае (да 1 знач.), рэцэ́птны, -ая, -ае (да 1 знач.) і рэцэпту́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Рэцэптавы або рэцэптны бланк.

Рэцэптурны аддзел (у аптэцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

предначерта́ние ср., высок.

1. прадвызначэ́нне, -ння ср.; вызначэ́нне (напе́рад); (предписание) прадпіса́нне, -ння ср.; (план) план, род. пла́на м.; (указание) указа́нне, -ння ср.;

2. (судьбы) наканава́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назначэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. назначаць — назначыць.

2. Распараджэнне, пастанова аб прызначэнні на якую‑н. пасаду, работу. Атрымаць назначэнне. □ Дэсант лічыўся разгромленым, і .. [камандзір] чакаў новага назначэння. Чорны. // Разм. Дакумент, які пацвярджае прызначэнне на пасаду, работу. У кішэні ляжала назначэнне на новую работу.

3. Асноўная функцыя, роля каго‑, чаго‑н. Атрад асобага назначэння. // Мэта, прызначэнне каго‑, чаго‑н. Мець сваё назначэнне. □ Сваё галоўнае назначэнне, як настаўніка, Лабановіч вызначаў так: абудзіць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум. Колас.

4. Прадпісанне ўрача. Доктар Сільвановіч запісваў у картачку назначэнне хвораму. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэцэ́пт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Пісьмовае прадпісанне ўрача ў аптэку аб прыгатаванні лякарства з указаннем спосабу яго прымянення. — Дык доктар выпісаў рэцэпт і сказаў, што такія лекі адно ў Навагранах і можна дастаць. Сабаленка.

2. Спосаб прыгатавання чаго‑н. Дацэнт ведаў рэцэпт, як зварыць моцную брагу, такую брагу, што ад трох шклянак чалавек п’яным рабіўся. Колас.

3. перан. Разм. Настаўленне, парада, як дзейнічаць, што рабіць у тым ці іншым выпадку. Можна падумаць, з панскай сям’і; такія рэцэпты ёй піша: не падымай цяжкага, еш больш вітамінаў, будзь асцярожнай. Васілевіч. Ні ў адным падручніку не вычытаеш такіх рэцэптаў, якія табе дае практыка. Паслядовіч.

[Ад лац. receptum — прынятае, узятае.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)