◎ *Прадзе́льніца, праділпыця (драг., Клім.), прадзенніца (жытк., Мат. Гом.), прадіельніця (беласт., Сл. ПЗБ) ’пралля’. Укр. пря‑ дзіптща ’тс’. польск. przędzalń ik ’прадзільшчык’. Дэрываты ад прадзільны < праспі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэксты́ль ‘ткацкія вырабы’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘валакно’ (Некр. і Байк., Ласт.). З заходнееўрапейскіх моў, параўн. ням. textil, франц. textile ‘прадзільны, ткацкі’, што, у сваю чаргу, з лац. textīlis ‘тканы’ > texo ‘ткаць’ (Фасмер, 4, 37); паводле Арла (4, 54), у выніку адаптацыі заходнееўрапейскіх слоў і запазычанага рус. тексти́льный ‘тканы’ да лац. textus ‘тканая рэч’, таго ж паходжання, што і тэкст, гл. Параўн. польск. tekstylia ‘тэкстыльныя рэчы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
грэ́бень, ‑я; мн. грабяні, ‑ёў; м.
1. Пласцінка з зубамі для расчэсвання валасоў або для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі. Касцяны грэбень. □ Светлыя, амаль ільнянога колеру валасы.. [Васіліны] былі заколаты шырокім грэбенем на патыліцы, але асобныя кудзеркі падалі на лоб і на скроні. Хадкевіч.
2. Прыстасаванне, якое формай і прызначэннем нагадвае грэбень. Прадзільны грэбень.
3. Мясістая нарасць на галаве некаторых птушак. Грэбень пеўня.
4. перан. Верхні край, вяршыня чаго‑н. Грэбень баразны. Грэбень лесу. □ Па самым грэбень вала ідзе дарожка, абсаджаная старымі дрэвамі. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
грэ́бень, -я, мн. грабяні́ і (з ліч. 2, 3, 4) грэ́бені, грабянёў, м.
1. Пласцінка з радам зубцоў для расчэсвання валасоў або заколвання і змацавання жаночай прычоскі.
2. Прыстасаванне такой формы, ужыв. ў розных галінах вытворчасці.
Прадзільны г.
Фарміраваць грабяні пад пасадку кукурузы.
3. Мясісты нараст на галаве некаторых птушак.
Г. пеўня.
4. перан. Вяршыня чаго-н.
Г. хвалі.
Горны г.
|| прым. грабе́нны, -ая, -ае (да 1—3 знач.), грабянёвы, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.) і грабнявы́, -а́я, -о́е (да 4 знач.).
Грабеннае прадзенне.
Грабенны (грабянёвы) выраст.
Грабнявыя культуры.
|| памянш. грабе́ньчык, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 і 3 знач.); прым. грабе́ньчыкавы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грэ́бень (мн. грабяні́, -нёў) м., в разн. знач. гре́бень; (у птицы — ещё) гребешо́к; (для расчёсывания волос — ещё) гребёнка ж., расчёска ж.;
прадзі́льны г. — пряди́льный гре́бень;
го́рны г. — го́рный гре́бень;
г. хва́лі — гре́бень волны́;
○ пе́ўневы г. — бот. петуши́ный гребешо́к;
◊ стры́гчы (усі́х) пад адзі́н г. — стричь (всех) под одну́ гребёнку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)