Праха́дзка ’прагулка, шпацыр’, ’дарога’ (Мядз., Нас.), прахо́жка (Нас.), прахо́дка ’прагулка’ (брагін., Шатал.), праха́джваць ’прагульвацца’ (узд., Сл. ПЗБ). З польск. przechadzka ’прагулка’ (Кюнэ, Poln., 90), przechadzać się ’прагульвацца, прахаджвацца’. Прахо́жка, прахо́дка, прахо́джваць адаптаваныя да адпаведных прахадзі́ць, прахо́джвацца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дэфілі́раваць
‘урачыста ісці, праходзіць (на парадах, дэманстрацыях і пад.); хадзіць туды-сюды, прагульвацца’
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
дэфілі́рую |
дэфілі́руем |
| 2-я ас. |
дэфілі́руеш |
дэфілі́руеце |
| 3-я ас. |
дэфілі́руе |
дэфілі́руюць |
| Прошлы час |
| м. |
дэфілі́раваў |
дэфілі́равалі |
| ж. |
дэфілі́равала |
| н. |
дэфілі́равала |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
дэфілі́руй |
дэфілі́руйце |
| Дзеепрыслоўе |
| цяп. час |
дэфілі́руючы |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
шпацырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак.
Хадзіць на свежым паветры, адпачываючы, прагульвацца або хадзіць не спяшаючыся ўзад і ўперад.
Ш. вечарам па скверы.
Што шпацыруеш па хаце?
|| зак. пашпацырава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й.
|| наз. шпацырава́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
флані́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Разм. Прагульвацца, хадзіць без мэты, бяздзейнічаць. [Вуліцу] залівала мора святла, а па тратуарах фланіравалі два сустрэчныя патокі моладзі. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пераха́жка ’праходжанне, прагулка’ (Нас.). Да пераходзіць > перахажываць ’пераходзіць з аднаго месца (кватэры) на іншае; часта праходзіць’, перахсіжываццсі ’мяняцца да лепшага; прагульвацца’, магчыма, пад уплывам польск. przechadzka ’прагулка, прагулянка, шпацыр’. Гл. пера- і хадзіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дэфілі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
1. Урачыста ісці, праходзіць (на парадах, дэманстрацыях і пад.).
2. Хадзіць туды-сюды, прагульвацца. Каб не людзі з вінтоўкамі, якія дэфіліравалі па вуліцах і талакой стаялі ў кожным двары, можна было б падумаць, што вёска жыве звычайным, неваенным жыццём. Навуменка.
[Ад фр. défiler — праходзіць чарадой.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпацырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак.
Хадзіць на свежым паветры, адпачываючы; прагульвацца. Часта Паўлюк любіў шпацыраваць вечарамі па цяперашнім Купалаўскім скверыку. Русак. На праспекце ад Камсамольскай да Энгельса шпацыравалі купкі моладзі. Грамовіч. // Хадзіць не спяшаючыся, узад і ўперад. Садовіч і Янкавец шпацыравалі па пакоі і ціха аб чымсьці гутарылі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расха́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Хадзіць павольна ўзад і ўперад. Як і ўчора, расхаджваў вартавы, ціха насвістваў. Навуменка. // Павольна хадзіць; прагульвацца. Міхалка спаважна расхаджвае па садзе між казачнага пчалінага гарадка з рознакаляровымі домікамі. Якімовіч. // Шмат хадзіць, часта бываць дзе‑н., у каго‑н. Расхаджваць па гасцях. // Разм. Хадзіць у тым або іншым адзенні. Нехта з членаў камітэта нясмела падаў голас: — Сам Дывінец вунь звузіў калошы, дый у [сты]льным гальштучку расхаджвае... Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)