пагуля́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

1. Прагулка.

Пайсці на пагулянку ў лес.

2. Вечарынка, гулянка (з пачастункамі).

Наладзіць пагулянку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прогу́лка ж. прагу́лка, -кі ж., разг. прагуля́нка, -кі ж.; (пешком — ещё) разг. шпа́цыр, -ру м.;

прогу́лка пешко́м прагу́лка пехато́й (пе́шкі);

пойти́ на прогу́лку пайсці́ на прагу́лку (на прагуля́нку, на шпа́цыр);

прогу́лка верхо́м прагу́лка ве́рхам;

за́городная прогу́лка прагу́лка за го́рад;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Праха́дзкапрагулка, шпацыр’, ’дарога’ (Мядз., Нас.), прахо́жка (Нас.), прахо́дкапрагулка’ (брагін., Шатал.), праха́джваць ’прагульвацца’ (узд., Сл. ПЗБ). З польск. przechadzkaпрагулка’ (Кюнэ, Poln., 90), przechadzać się ’прагульвацца, прахаджвацца’. Прахо́жка, прахо́дка, прахо́джваць адаптаваныя да адпаведных прахадзі́ць, прахо́джвацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маёўка, -і, ДМ маёўцы, мн. -і, маёвак, ж.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі: нелегальны сход рабочых у дзень 1 Мая.

2. Вясенняя загарадная прагулка, гулянне на ўлонні прыроды.

Выехаць на маёўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

парахо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да парахода. Параходная прагулка. □ Дзед Астап старанна завіхаўся ля параходнай гарматы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пераха́жка ’праходжанне, прагулка’ (Нас.). Да пераходзіць > перахажываць ’пераходзіць з аднаго месца (кватэры) на іншае; часта праходзіць’, перахсіжываццсі ’мяняцца да лепшага; прагульвацца’, магчыма, пад уплывам польск. przechadzkaпрагулка, прагулянка, шпацыр’. Гл. пера- і хадзіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пікні́к, ‑а, м.

Загарадная прагулка кампаніяй з закускай на свежым паветры. Здачу першага экзамена студэнты вырашылі адзначыць невялікім пікніком. Асіпенка.

[Англ. picnic.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́лазка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. Выхад часткі войск з асаджанага ўмацавання для нападу на тых, хто акружае.

Зрабіць вылазку на ворага.

2. перан. Нечаканы варожы напад, выпад (неадабр.).

3. Фізкультурная прагулка.

Лыжная в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прагуля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Тое, што і прагулка. Учарашняя начная прагулянка і добры адпачынак на свежым паветры спрыялі вялізнаму апетыту. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спацы́рпрагулка’ (Скарбы). Праз польск. spacer ‘тс’ і, магчыма, ід. Spacir ‘тс’ (Шульман, Полымя, 1926, 8, 212) з ням. Spazier ‘тс’. Гл. шпацыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)