Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
прагу́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.
Гулянне пехатой на свежым паветры або паездка на невялікую адлегласць для адпачынку.
П. за горад.
Вячэрняя п.
|| прым.прагу́лачны, -ая, -ае.
Прагулачная лодка (для прагулак па вадзе).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прагу́лкаж. прогу́лка
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прагу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Рмн. ‑лак; ж.
Гулянне пехатой на свежым паветры або паездка на невялікую адлегласць для адпачынку. Пасля снедання і да самага абеду Уладзімір Ільіч, не адрываючыся, працаваў над кнігай, а пасля з хлопчыкам пайшоў на прагулку.Гурскі.Прагулка на гэты раз пачалася пасля абеду. На невялікай яхце было поўна народу.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прагу́лкаж. Spazíergang m -(e)s, -gänge; Promenáde f -, -n; Spa zíerfahrt f -, -en (умашынеі г. д.);
ра́нішняя прагу́лка Mórgenspaziergang m;
прагу́лка ве́рхамÁusritt m -(e)s, -e, Spazíerritt m;
за́гарадная прагу́лка ein Áusflug [Spazíergang] ins Grüne; Spazíergang áußerhalb der Stadt;
рабі́ць прагу́лкуéinen Spazíergang máchen;
ме́сца для прагу́лак Promenáde f -, -n, Spazíerweg m -(e)s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)