пра́вка ж.
1. пра́ўка, -кі ж., папраўле́нне, -ння ср., выпраўле́нне, -ння ср.;
2. выпро́стванне, -ння ср., выраўно́ўванне, -ння ср.;
3. напра́ўка, -кі ж., наво́дка, -кі ж.; вастрэ́нне, -ння ср.; см. пра́витьII 1, 3, 4.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вастры́ць несов.
1. (делать острым) точи́ть, зата́чивать, остри́ть; (карандаш и т.п. — ещё) чини́ть, очиня́ть; (бритву — ещё) пра́вить, выправля́ть;
2. перен. (делать более восприимчивым) остри́ть;
в. слых — остри́ть слух;
◊ в. зу́бы — (на каго, што) точи́ть зу́бы (на кого, что)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пра́віць 1 ’маючы ўладу ў сваіх руках, кіраваць чым-небудзь’, ’адпраўляць імшу’ (ТСБМ, Мік.), ’кіраваць (лейцамі)’ (Сл. рэг. лекс.), ’выконваць, рабіць’: правіць гаспадарку (Байк. і Некр.), ’рамантаваць, папраўляць (недахопы, памылкі)’ (ашм., Стан.; Гарэц.). Рус. пра́вить ’кіраваць; выпраўляць; адпраўляць царкоўную службу’, укр. правити ’рабіць, выконваць, выпраўляць; адпраўляць царкоўную службу’, ст.-рус. правити ’кіраваць; выконваць; адпраўляць (імшу)’, польск. prawić ’адпраўляць (імшу)’, серб.-харв. пра̀вити ’рабіць; ствараць’, балг. пра́вя ’рабіць’, макед. прави. Прасл. *praviti < pravъ (гл. правы) (Махэк₂, 481).
Пра́віць 2 ’гаварыць’ (Шат.; воран., астрав., віл., беласт., драг., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс.; паст., ДАБМ, камент., 916), ’сцвярджаць, паўтараць адно і тое ж’ (ашм., Стан.). Польск. prawić ’тс’; у гэтым значэнні дзеяслоў вядомы яшчэ ў чэш. (praviti), славац. (vypávať, rozprávať) і славен. (praviti). Брукнер (435) выводзіць з правіць 1, але Махэк₂ (481) аддзяляе яго ад правіць 1, таму што не бачыць семантычнай сувязі паміж імі і параўновае з хец. palvāi ’тс’. Няпэўна. Хутчэй за ўсё. ад *pravъ (гл. правы ў другасным значэнні ’які мае рацыю; правільны’), параўн. сваё правіць ’даводзіць сваю рацыю’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)