канкарда́нс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Тып слоўніка, які поўна падае словы канкрэтнага тэксту з лексікаграфічнымі характарыстыкамі (камбінаторнымі, частотнымі і інш.) і з усімі наяўнымі ў тэксце ілюстрацыямі да кожнага слова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запо́ўна, прысл.

Разм. Залішне поўна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўна..., (гл. поўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужываецца замест «поўна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напрыклад: паўнагучны, наўналетні, паўнацэнны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Раёшкі: у раёшкіпоўна, даверху’. З у краёчкі (краёшкі) ’да краёў’, дзе адпала пачатковае ‑к‑. Ад край1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суперэлі́та, ‑ы, ДМ ‑эліце, ж.

Насенне самых лепшых, адборных раслін, якое найбольш поўна перадае ўсе адзнакі і ўласцівасці пэўнага сорту.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэза́ўрус, ‑а, м.

1. Аднамоўны (тлумачальны або тэматычны) слоўнік, які поўна ахоплівае лексіку дадзенай мовы.

2. Поўны, семантычна сістэматызаваны галіновы тэрміналагічны слоўнік, прызначаны для інфармацыйнага пошуку.

[Ад грэч. thēsauros — скарб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нарачы́та ’назнарок’ (Яруш., Бяльк.), нарочыта ’тс’ (Растарг.), рус. нарочито ’наўмысна; даволі многа’, польск. naro‑ czytoпоўна, дастаткова, значна; урачыста’, славац. пагосце ’ўрачыста, ’серб.-харв. нарочито ’спецыяльна; наўмысна’, балг. нарочито ’тс’. Да *пагосць > параўн. ст.-слав. нарочитъ ’асаблівы, выдатны, праслаўлены’, гл. парок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

запяча́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Закрыўшы што‑н., налажыць пячатку. Запячатаць пакет сургучом.

2. Заклеіць, заляпіць. Запячатаць канверт.

•••

Як запячатацьпоўна, запоўнена да крайняй магчымасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

верхаво́ддзе, ‑я, н., зб.

Тое, што і верхаводка ​2 (у 2 знач.). На лагу ў яміне, дзе была некалі сажалка і дзе цяпер поўна верхаводдзя — заходзяцца жабы. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

асла́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Стаць слабейшым, паслабіцца. Вузел, нарэшце, аслабіўся пад яе пальцамі, Ігнаціха расшмаргнула завязку і, глянуўшы ў мяшок, прысела ад радасці — у ім было поўна курэй. Капыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)