пресмыка́ться несов.

1. уст. по́ўзаць;

2. перен. (перед кем, чем) по́ўзаць; (раболепствовать) рабале́пстваваць; (низкопоклонничать) нізкапакло́ннічаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ўзанне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. поўзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прапо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Поўзаць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папапо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Поўзаць доўга, неаднаразова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рачкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й: незак. (разм.).

1. Поўзаць на карачках, ракам.

2. Цяжка працаваць сагнуўшыся, не разгінаючыся.

Р. на полі ад цямна да цямна.

|| наз. рачкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распо́ўзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Пачаць многа і доўга поўзаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

четвере́ньки / на четвере́ньки разг. на кара́чкі;

на четвере́ньках разг. на кара́чках;

по́лзать на четвере́ньках по́ўзаць на кара́чках, по́ўзаць ра́кам, рачкава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папо́ўзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Поўзаць некаторы час. Доўга прыйшлося.. [хлопцам] папоўзаць, пакуль знайшлі невялікі, гладкі, крыху сплюшчаны камень. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

по́ўзанне ср.

1. по́лзание;

2. перен. по́лзание, пресмыка́тельство;

1, 2 см. по́ўзаць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

По́ўжык 1 ’птушка’ (Мат. Гом.). Можна меркаваць, што маецца на ўвазе попаўзень ’птушка Cerphia familiaris L.’, якая ўмее хутка і спрытна поўзаць па ствале дрэва, рус. поползень, польск. pełzacz, чэш. plhaček. Ад поўзаць (гл.). Верагоднае назва набыла такое фанетычнае афармленне пад уплывам слова жэўжык.

По́ўжык 2 ’жэўжык’ (Мат. Гом.). Ад поўзаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)