адшліфава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад адшліфаваць.
2. у знач. прым. Які мае гладкую, выгладжаную паверхню. Аня села на адшліфаваныя поручні сходкаў і з дзіцячым захапленнем з’ехала ўніз. Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пери́ла мн. по́ручні, -няў, ед. по́ручань, -чня м.; парэ́нчы, -чаў, ед. парэ́нча, -чы ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
по́ручни мн. по́ручні, -няў, парэ́нчы, -чаў;
по́ручень ед. по́ручань, -чня м.; парэ́нча, -чы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
За́дарга ’край’ (Мат. Гом.). Рус. дыял. задо́рга, за́дерга, за́дорага ’прыступак, лесвіца, брус, поручні для таго, каб залазіць на печ’, арханг., сіб. за́дорага ’частка пода печы па абодва бакі вусця па баках сярэдняй паласы’, пск., цвяр. за́дорга ’паласа абапал дарогі’; параўн. задорога ’месца каля дарогі, узвышэнне каля дарогі’, за́дорожина ’узвышэнне каля дарогі, плот, бервяно ў сцяне’, ярасл. за́дорожка ’прыступак, поручні ў печы’, чэш. zádrh ’нешта заторгнутае, паварот’, славац. zádrh ’нешта заторгнутае, падрапанае’, славен. zadȓga ’завязка’, ’вусік у лазы’, ’загар’. Відаць, бязафіксны наз. ад дзеяслова zadьrgati з дастаткова шырокім значэннем (гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 221).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
парэ́нчы, ‑аў; адз. парэнча, ‑ы, ж.
Тое, што і поручні. Я часцяком адзін прыходзіў на гэты масток, абапіраўся на жалезныя парэнчы і глядзеў у бездань. Сабаленка. Ганя сагнулася, потым прыўзнялася і пабачыла снапок кмену з пераспелым цёмна-медным насеннем, прывязаны да парэнчы балкона. Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уляпі́цца, улепіцца; зак.
Разм.
1. Прыляпіцца, прыліпнуць. Фарба ўляпілася так, што не ададраць.
2. Учэпіста ўзяцца за што‑н., ухапіцца, учапіцца. Уляпіцца за поручні. □ — Пхайце ззаду! — крыкнуў фурман.. і сам уляпіўся за аглоблю. Колас. Ганна памкнулася спыніць [Костуся], але хлопец нічога не хацеў чуць і ўжо моцна ўляпіўся рукамі за клямку. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Парэ́нчы, парэ́нча ’поручні’ (ТСБМ, Шат., Грыг., Мат. АС Гродзеншчыны, Сл. ПЗБ), паре́нджи (Гарэц.), парэ́нджа, парэ́нжа (Бяльк.), парэ́нцы (Мат. Гом.) ’тс’, порэ́нджа, порэ́нджы, порэ́нчы ’падпорка пад стрэшку над ганкам; развілкі’ (ТС), парэ́джа ’парэнчы’ (Мат. АС, бых.). З польск. poręcz, poręcze, якое да рука (параўн. Брукнер, 458 і наст.). Ст.-бел. поренчъ, паренчъ ’поручань’ з XVII ст. (гл. Булыка, Даўн. запазыч., 253).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Стром ‘спілаванае завіслае дрэва’, ‘схіл страхі’, ‘куча галля’ (ТС), ‘прыстасаванне для лазення на дрэва’ (ЛА, 1), ‘строп страхі’ (узд., ЛА, 5), стро́ма ‘дах’ (Шушк., Сл. Брэс.), ‘круты схіл, абрыў’ (ТСБМ, Гарэц.), страмо́віна ‘выварочанае з коранем дрэва’ (Нар. Гом.). Укр. дыял. стром ‘фруктовае дрэва’, ‘круча’, стрім ‘схіл; тое, што тырчыць угору’, рус. стро́мы ‘кроквы; поручні’, польск. дыял. strom ‘дрэва; фруктовае дрэва’ (ведаць, з чэш., славац. — Борысь, 580), чэш., славац. strom ‘дрэва’, старое н.-луж. strom ‘дрэва’, старое серб. стром, харв. strum ‘ствол дрэва’, славен. strȍm ‘тс’, ‘страха над загарадкай для авец’. Прасл. *stromъ ‘тое, што ўзносіцца ўгару, стаіць вертыкальна’, адпрыметнікавы назоўнік ад прым. *stromъ ‘стромкі, круты’ (Борысь, 580) ці паралельны да прыметніка аддзеяслоўны назоўнік ад *strьměti ‘тырчаць, выдавацца’ (Борысь, Etymologie, 181); гл. яшчэ Фасмер, 3, 781 з аглядам літ-ры. Бязлай (3, 332) праславянскае слова лічыць першасным nomen agentis ад дзеяслова *strēmti > прасл. *stręti, *stręnǫ, параўн. застра́ць ‘застрагнуць у праходзе, захраснуць’ (Нас.). Сюды ж строме́ц ‘козлы, якія прыціскаюць салому на вільчыку’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ухапі́цца сов.
1. ухвати́ться, схвати́ться;
у. за по́ручні — ухвати́ться (схвати́ться) за пери́ла;
2. перен. ухвати́ться;
у. за рабо́ту — ухвати́ться за рабо́ту;
у. за ду́мку — ухвати́ться за мысль;
◊ абе́дзвюма рука́мі ўхапі́цца — обе́ими рука́ми ухвати́ться;
калі́ то́пішся, то і за сало́мінку (бры́тву) ўхо́пішся — посл. утопа́ющий и за соло́минку хвата́ется
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пратрыма́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Прабыць які‑н. час, трымаючыся за што‑н. Пратрымацца за поручні.
2. Захавацца, не змяніцца на працягу якога‑н. часу. Вось пратрымалася сухмень дзён дзесяць, і лісце на бярозцы пачало жаўцець. Гаўрылкін.
3. Не адступіць, не здацца, утрымаць пазіцыі на працягу якога‑н. часу. Пратрымацца на ўмацаванай пазіцыі. □ Злучэнне пратрымалася да прыцемак. М. Ткачоў.
4. Вытрымаць, устаяць (перад якімі‑н. цяжкасцямі) на працягу якога‑н. часу, да якога‑н. тэрміну. «Яшчэ, яшчэ пратрымацца!» — загадала сама сабе дзяўчынка і чакала, калі ёй стане цёпла. Бураўкін. // Разм. Пражыць. — Жыццё цяпер не тое, дый ты яшчэ, можа, не адзін год пратрымаешся, калі даглядаць. Лупсякоў. Мушу я цяпер прызнацца, Што хацеў бы пратрымацца І яшчэ гадоў дзесятак Ці другі, на добры лад. Гілевіч. // Прабыць дзе‑н., захаваць за сабой месца на працягу якога‑н. часу. Загады, якія .. [Глушко] аддае, правільныя, бо калі б было інакш, то на пасадзе майстра ён не пратрымаўся б і дня. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)