напаро́цца, -пару́ся, -по́рашся, -по́рацца; -пары́ся; зак.

1. на што. Параніць сябе, наткнуўшыся на што-н. вострае.

Н. на цвік.

2. перан., на каго-што. Сутыкнуцца з кім-, чым-н. нежаданым, неспадзяваным (разм.).

Н. на засаду.

|| незак. напо́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.

Разм. Пракалоцца аб што‑н. вострае. Шына прапаролася. □ Не абышлося без няшчасця: у чоўне Тайдо прапароўся спод аб востры камень. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́цца¹, пару́ся, по́рашся, по́рацца; пары́ся; незак.

1. Калоць, пароць адзін аднаго чым-н. вострым.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і бадацца (разм.).

Каровы поруцца.

3. Тое, што і капацца (у 1 і 2 знач.).

Вы нешта доўга порацеся ў сшытках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прыпо́рацца ’справіцца, управіцца з гаспадаркай’ (Мат. Гом., Ян.), прыпо́равацца ’тс’ (рэч., Нар. сл.). Рус. дан. припо́раться ’прыбрацца’. Гл. по́рацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паро́цца, паруся, порашся, порацца; незак.

1. Калоць, пароць адзін аднаго чым‑н. вострым.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разм. Бадацца. Каровы поруцца.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разрывацца, разыходзіцца ў шве. Сукенка порацца.

4. Капацца ў чым‑н., шукаючы чаго‑н. [Макрына] даўно выпаліла ў печы і паролася, перабірала ў плеценым з лучыны кашэліку. Баранавых. [Шандыбовіч] схапіў стаячую лямпу і пабег у сенцы. Там ён доўга недзе пароўся, нешта пераварочваў. Кулакоўскі. // Марудна рабіць што‑н., корпацца. Маці гэтак сама рыхтуе нам у Штутгоф пасылкі, бацька нібы порацца на гаспадарцы, а на самай справе цікуе, што творыцца навокал. Карпюк. // Капацца ў чым‑н., шукаючы якую‑н. няспраўнасць, пашкоджанне. Сам .. [Якаў] там мала што мог разабраць, хоць апошнія месяцы многа займаўся тэхнікай: і чытаў, і ў маторах штодня пароўся. Кулакоўскі.

5. Зал. да пароць (у 1, 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ркацца ’корпацца, капацца ў чым-небудзь’, ’рабіць марудна’, ’марудна збірацца’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк.), ’ухаджацца (па гаспадарцы)’ (Ян.), ’варушыцца’ (петрык., Мат. Гом.); сюды ж по́ркла, парка́ч ’няўмелы, гультай’ (міёр., З нар. сл.). Гл. порацца, поркаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

папаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Разарвацца, разысціся ў шве; распароцца.

2. перан. Разм. Пароцца, капацца ў чым‑н. некаторы час. Грышка тым часам яшчэ папароўся ў сваіх кішэнях. На далоні ў яго апынуліся два рудыя асколкі. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́ркаць ’тыкаць, пароць’ (ТСБМ, Нас., Шат.), ’калупаць’, ’рыць, рыцца’ (Янк. 3., Нас.; брасл., Сл. ПЗБ), ’ныраць’ (ельск., Мат. Гом.), ’падкопваць бульбу, не вырываючы націння’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Імаверна, утворана з экспрэсіўным суфіксам ‑к‑ ад пораць, порацца (гл.), магчыма, аналагічнае да торкаць (гл.) ’капаць, калупаць, тыкаць’, параўн. гукапераймальныя варыянты *prk‑/*trk‑, для якіх зыходным падаецца семантычнае тлумачэнне Сноя (684) ’удар аб нешта цвёрдае’. Гл. по́ркацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напаро́цца, ‑паруся, ‑порашся, ‑порацца; зак.

1. на што. Параніць сябе, наткнуўшыся на што‑н. вострае. А ночы насталі цёмныя, так і глядзі, каб не напароцца вокам на яловы сучок, не праваліцца па пахі ў ваду. Карпюк.

2. перан. Разм. Сутыкнуцца з кім‑, чым‑н. нежаданым, неспадзяваным. Тут навокал раскінуліся сажалкі, трэба было прайсці непрыкметна, каб не напароцца на варту. Чарнышэвіч. Гармата, якая плялася ўслед атрада карнікаў, зусім нечакана.. напаролася на партызанскую міну. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)