Калені́ца ’попельны (паташны) завод, дзе перапальваецца (гартуецца) попел для канатнага завода’ (крыч., Меер, 1786). Відаць, рэгіянальнае ўтварэнне; адносна структуры параўн. укр. закарп. калениця ’посуд, у якім прыстаўляюць гліну для мазання’, параўн. калання ’пэцканне’, каляти ’пэцкаць, брудзіць’, рус. фальк. каленецкая страла ’гартаваная страла’. Да каліць ’паліць’, ’гартаваць’ гл. каліцца ’гартавацца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
шаро́ш 1, ‑рашу, м.
Дробны крохкі лёд у выглядзе кашападобнай масы, які ідзе перад ледаставам або ў час вясновага крыгаходу. Бялява-шэрыя аблачынкі на рацэ, на якія .. [лётчык] звярнуў увагу з самалёта, аказаліся першымі маленькімі плывучымі астраўкамі шарашу. Хадкевіч. Светла-попельны колер хмар пад нагамі нагадвае то густы шарош на вадзе, то нядаўна астрыжаную аўчыну. Брыль.
шаро́ш 2, ‑рашу, м.
Спец. Лес, які сплаўляецца па рацэ бярвеннямі, не звязанымі ў плыт.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сіню́ха ‘лучына з абалоны хвоі’ (Шат., Байк. і Некр.), ‘драўніна, якая ўтрымлівае мала смалы’ (чэрв., Сл. ПЗБ), ‘тонкія і вузкія дошчачкі (лучына) для тынкоўкі сцен’ (Нар. сл.), сіню́чына ‘тс’ (Бір. дыс.), сіня́к ‘горшы гатунак драўніны, не прыгодны для вырабу мэблі’ (Нар. сл.), сіню́шка ‘лучына пад тынкоўку’ (З нар. сл.), сі́ні ‘аб пацямнелых дошках’ (Ян.), сіні́ца ‘лучына з пасінелай драўніны’ (Мат. Маг.). Да сіні, таму што не насычаная смалой абалонка дрэва хутка набывае шэра-попельны колер.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)