запо́знены, -ая, -ае.

Які з’явіўся, здарыўся са спазненнем, занадта позні.

Запозненая вясна.

|| наз. запо́зненасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адкла́д, -у, М -дзе, м.

Перанясенне на больш позні тэрмін; адтэрміноўка.

А. не ідзе на лад (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́знены, -ая, -ае.

1. Які наступае, адбываецца, робіцца пазней звычайнага або пазней, чым трэба.

Спозненая восень.

С. прыезд.

2. Позні.

С. званок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазне́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. позні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Даволі позні. Ужо быў пазнаваты час. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтэрмінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак., што.

1. Перанесці выкананне чаго-н. на больш позні тэрмін.

А. плацяжы.

2. Прадоўжыць тэрмін годнасці чаго-н.

А. камандзіроўку.

|| незак. адтэрміно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адтэрміно́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -но́вак, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малача́йнік, ‑у, м.

Тое, што і малачай. Увосень.. разгорнецца дзе над каляінай позні, сіратлівы малачайнік — дробная кветка на высокім сцябле. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

саракато́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Аўтамабіль грузападымальнасцю ў сорак тон. І мінскія саракатонкі Сваім рыканнем глушаць позні гром. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́генькі ’далікатненькі’ (Нас.), кднёга (гл.), незвычайнае для беларускай мовы спалучэнне ‑ге‑ сведчыць пра позні або экспрэсіўны характар слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ампі́р, ‑у, м.

Мастацкі стыль, які ўзнік у часы Напалеона I, пашыраны галоўным чынам у архітэктуры і прыкладным мастацтве; позні класіцызм. Будынак у стылі ампір.

[Ад фр. empire — імперыя.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)