фібралі́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фібраліту. Фібралітавы завод. // Зроблены з фібраліту. Фібралітавыя пліты.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Плы́ціна ’вялікая дзярніна’, плыцье ’задзірванелыя скібы (зямлі)’ (ТС). Арэальнае ўтварэнне, параўн. укр. плыта ’пліта’, плиття ’пліты’. Да пліта (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
чараці́т, ‑у, М ‑ціце, м.
Спец. Будаўнічы матэрыял з чароту, спрасаванага ў пліты з дабаўленнем гліны, гіпсу і пад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плі́тачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пліты (у 1 знач.). // Зроблены з пліт. Плітачная падлога. // Прыгатаваны ў форме плітак. Плітачны чай. Плітачны шакалад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеплава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху, ледзь цёплы; летні. З вечара — не часта здараецца такое ў студзені — з поўдня пацягнула цеплаватай сырасцю. Мыслівец. [Міхаліна] ўзяла з пліты цеплаватай вады. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плітня́к, ‑у, м.
Вапняковая або пясчаная парода, якая лёгка раздзяляецца на пліты. Ён ледзь паспеў нацягаць плітняку і зрабіць у адным з куткоў яшчэ два невысокія муры. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ветраннік 1 ’паддувала пад дзверцамі пліты’ (В. В.). Рус. арханг. ветреник ’фортка ў акне, прадуха ў сцяне для праветрывання пакоя’, польск. уст. wietrznik ’вентылятар, прадуха’. Адпрыметнікавае ўтварэнне з суф. ‑ьn‑nikъ.
*Ве́траннік 2, ве́траньнік ’флюгер’ (Бяльк.). Запазычанае відаць, з польск. wietrznik ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
басано́жкі, ‑жак; адз. басаножка, ‑і, ДМ ‑жцы; ж.
Лёгкія летнія адкрытыя туфлі. Ліля.. пачала збягаць па прыступках уніз. Шырокае плацце раздувалася парусам, тонкія абцасікі басаножак гучна цокалі аб каменныя пліты. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фібралі́т, ‑у, М ‑ліце, м.
Спец. Будаўнічы матэрыял у форме прасаваных пліт з раслінных валокнаў, драўляных стружак, касіры, звязаных звычайна цэментам. — Дык вось які ён, фібраліт, — гаварыў Фамін, разглядаючы шэрыя цэментаваныя пліты. «Звязда».
[Ад лац. fibra — валакно і грэч. líthos — камень.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пліта́, ‑ы, ДМ пліце; мн. пліты, пліт; ж.
1. Вялікі плоскі камень або кавалак металу і пад. з плоскай роўнай паверхняй. З цяжкіх гранітных пліт узняўся маўзалей. Танк. Прыстань шырокая, доўгая, роўная, прасторная, акуратна вылажана гладкімі каменнымі плітамі і заліта асфальтам, абсаджана двума радамі каштанаў. Колас. Рудзенькая дарожка да самага ганка была высыпана жоўтым пяском і выкладзена бетоннымі плітамі. Місько.
2. Кухонная печ з канфоркамі. — Хацелася б, сынок, каб і ты быў такі спагадлівы і уважлівы да людзей, — зазначыла маці і адышлася да пліты гатаваць снеданне. Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)