туп, туп-туп, выкл.

Разм.

1. Ужываецца гукапераймальны для абазначэння тупату. І раптам у гэтай цішыні чую шоргат .. «Туп-туп-туп», — .. [пацук] бяжыць да ложка, валочачы за сабою свой доўгі хвост. Арабей.

2. у знач. вык. Ужываецца для абазначэння дзеяння паводле знач. дзеясл. тупаць — тупнуць. Пляткарка [сарока] нагою Туп! — аж захрусцела, І пяро даўгое Выскубнула з цела. Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лайтапляткарка’ (Марц.). Відавочна, з літ. *lojta, якое можна рэканструяваць паводле lojimas < zlóti ’балбатаць, нагаворваць, плявузгаць’ (па ўзору nespėjimasnespėta). Суф. ‑t‑a уласцівы балтыйскім мовам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плятка́р, плятка́рка ’той, хто любіць разносіць плёткі’ (ТСБМ; Сцяшк. МГ; іўеў., Сл. ПЗБ; ТС; ваўк., ашм., іўеў., ЛА, 3), плятка́рыць ’абгаворваць’ (астрав., Сцяшк. МГ). З польск. plotkarz, plotkarzyć ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́йдапляткарка’ (Жд. 2). Укр. по́йда ’жанчына, якая ўвесь час бегае з дому’. Бязафікснае ўтварэнне ад асновы буд. ч. пайду, пайсці (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 35). У словаўтваральных адносінах параўн. яшчэ знайда, пройда (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапечак ’пекар’ (Яруш.), перапяча́йка, перэпеча́йка ’булачніца і гандлярка вырабамі з цеста’ (Нас., Растарг.), ’пляткарка’ (Касп.). Да перапеча > перапе́чка (гл.). Словы маюць экспрэсію гумару, непахвальнасці ад таго, што хлеб мог быць недапечаны, ці яго перапякалі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ля́паўка ’драўляны званок, які вешалі карове на шыю’ (іўеў., Сл. ПЗБ), ’бразготка’ (в.-дзв., Шатал.), ля́паўка ’балбатун’, ’пляткарка’ (Растарг.; гом., Нікан.; шчуч., воран., Сцяшк. Сл.). Да ля́паць ’гаварыць бязглуздзіцу’ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 113–114).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шмы́гаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Хутка, жвава хадзіць, рухацца, перамяшчацца каля каго‑, чаго‑н., паміж кім‑, чым‑н. Шмыгала сарока Па садах і парках, Збірала навокал Навіны пляткарка. Калачынскі. Між дарослых шмыгалі дзеці — гулялі ў квача, бегалі па прасторнай зале вакол пышнай пальмы. Шыловіч. На вуліцы мітусіліся людзі, шмыгалі ў розныя бакі аўтамашыны. Пянкрат.

2. чым. Тое, што і шморгаць (у 4 знач.). Паўлік шмыгаў носам і аж затойваў дух. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Крышанчы́хапляткарка’ (Мат. Гом.). Зыходзячы з мадэлі пявец‑пяўчыха (Сцяцко, Афікс. наз., 187), трэба рэканструяваць крышанец, якое ў сваю чаргу магло ўзнікнуць ад дзеяслова крышыць ’малоць’ пры дапамозе суфікса ‑анец (Сцяцко, там жа, 26–27). Тады крышанчыха — ’жанчына, якая «меле (языком)»!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плі́нта1 ’бізун, сплецены з рэменя’ (брасл., Сл. ПЗБ). Няясна. Грынавяцкене (тамсама) выводзіць лексему з ням. Flinte ’стрэльба’, што малаверагодна.

Плі́нта2 ’ануча’, ’пляткарка’ (Сцяшк. Сл.), параўн. там жа плянтаі(ь ’гаварыць блытана’, плянціцца ’плесціся, ледзь ісці’. Да польск. plątać ’блытаць, змешваць’, plątać się ’блытацца, збівацца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пле́нтух ’балбатун’, плепъціць ’гаварыць абы-што’ (слонім., Жыв. сл.). З польск. (да XVIII ст.) plątać, якое з прасл. ітэратыва plątali з інфіксам ‑я‑ ад *plčsti ’гілясці’ (параўн. санарызаванае літ. bląsti ’змешваць’), параўн. плисці ’ілгаць, нагаворваць’ (гл.). Сюды ж, відаць, плёшпух, плеітюш ’гаваркі, балбатлівы чалавек’ (Сл. Брэс.), плёгппухапляткарка’ (ТС), збліжаныя з плеііту́х ’неахайны чалавек’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)