Плесь ’хвалі’ (Гарэц., Др.-Падб.), ’хваля’ (Стан.), смал. плесь ’тс’, ’усплёск’, ’хваляванне’, плёсы ’хвалі’. Відаць, на базе плёскаць утворана гукапераймальнае плес- з прасл. суф. *‑ь з адцягненым значэннем, параўн. балг. плѐс, серб.-харв. пљес — пра гук падзення ў ваду, плёскат, параўн. паралельныя формы плясь (гл.), балг. пляс, серб.-харв. п/ьас ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хлоп межд., в знач. сказ. (хлопнул) ляп, бразь, грук; лясь, плясь, лоп, ляп; бах; (глазами) лып; (хлопнулся) бразь, грук, лясь;
хлоп по плечу́ лоп (ляп) па плячы́; см. хло́пнуть, хлопнуться.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Пе́каць 1 ’біць чым-небудзь, што выдае глухі гук, напр., пранікам’ (Нас.), ’біць пранікам бялізну’ (рас., Шатал.), пе́канне ’ладаванне, укладванне’: мяшкоў на калёсы пеканне (Нас.). Рус. пск., цвяр. пек! ’плясь! шлёп!’, пе́кать ’біць; мітусіцца’, славен. pekáti ’біць аб дошку для прання бялізны; злёгку таўчы; біцца, важдацца, валтузіцца; сварыцца’. Гукапераймальнае; з іншым вакалізмам гл. пя́каць ’тс’; параўн. літ. pýkšt ’лясь’, лат. paukš ’тс’, эст. (teineteist) peks‑ma ’біцца’.
Пе́каць 2: ткаць гора ’гараваць’ (Гарэц.), пе́къць, пе́къцца ’цяжка працаваць, душыцца працай’ (міёр., Нар. лекс.), пе́кацца ’гатавацца, мець вялікія і цяжкія турботы’ (ТС). Да папярэдняга, параўн. паралельныя ўтварэнні пад пя́каць ’біць’ і ’цяжка працаваць’ (гл.). Параўн. таксама пекелява́ць, пеклава́цца (гл.), хутчэй за ўсё, пад уплывам пе́кла.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)