слі́згацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.
1. Плаўна рухацца па гладкай, слізкай паверхні.
С. на лыжах.
2. Тое, што і слізгаць (у 3 знач.).
3. Коўзацца, катацца.
С. па лёдзе.
|| аднакр. слізгану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.
|| наз. слі́зганне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
анда́нтэ,
1. прысл. Сярэдне-павольна, плаўна (пра тэмп выканання музычнага твора).
2. нескл., н. Музычны твор або яго частка, якія выконваюцца ў сярэдне-павольным тэмпе.
[Іт. andante.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
альбатро́с, ‑а, м.
Вялікая марская вадаплаўная птушка атрада буравеснікаў з доўгімі вузкімі крыламі і моцнай выгнутай дзюбай. Амаль над галавой плаўна і.. лёгка кружыў беласнежны альбатрос. Гамолка.
[Фр. albatros.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́ва, ‑ы, ж.
1. Самка паўліна.
2. у знач. прысл. па́вай. Разм. Плаўна, з гонарам (пра жаночую паходку). Паведаміўшы.. нечаканую навіну, Мая павай выйшла за дзверы. Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прысяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да прысесці.
2. Падгінаць, згінаць калені (пры хадзьбе). Плаўна рухаючы нагамі і прысядаючы, як на каньках, шпік перабег вуліцу. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плы́сці і плыць, плыву́, плыве́ш, плыве́; плывём, плывяце́, плыву́ць; плыў, плыла́, -ло́; плыві́; незак.
1. Перамяшчацца па паверхні вады або ў вадзе.
Лодка плыла супраць цячэння.
2. Ехаць на судне ці на іншым плывучым сродку.
П. на параходзе.
3. перан. Плаўна рухацца або плаўна распаўсюджвацца.
Месяц плыве па небе.
Над вёскай плыў водар садовай квецені.
Над рэчкай плыла знаёмая мелодыя.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Праходзіць перад вачамі рухомымі кругамі (пры паўпрытомным стане).
Перад вачамі плылі зялёныя кругі.
5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Праходзіць, мінаць.
Плыла позняя вераснёвая ноч.
◊
Плысці па цячэнні — не супраціўляцца абставінам; прыстасоўвацца.
Плысці (плыць) у рукі (разм.) — пра тое, што лёгка дастаецца каму-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пакалы́хвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Час ад часу калыхацца. Жаўтлявае полымя газніцы зрэдку пакалыхвалася, і тады на сцяне і столі варушыліся няўклюдныя цені. Асіпенка. Конь ішоў ступою.., сані плаўна пакалыхваліся. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., лье́цца і ліе́цца; ліўся, ліла́ся, -ло́ся; ліся; незак.
1. Цячы струменем.
Вада льецца з крана.
2. перан. Распаўсюджвацца ў паветры (пра святло, пах і пад.).
3. перан. Лёгка і свабодна цячы (пра мову, гутарку і пад.); плаўна разносіцца, раздавацца (пра гукі і пад.).
Льецца гаворка.
Лілася песня.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
луна́ючы,
1. ‑ая, ‑ае. Дзеепрым. незал. цяпер. ад лунаць.
2. ‑ая, ‑ае; у знач. прым. Які плаўна ляціць, рухаецца, лунае ў паветры. Лунаючая мадэль самалёта. Лунаючы палёт.
3. Дзеепрысл. незак. ад лунаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Луна́ць 1 ’плаўна лётаць, рухацца ў паветры’, ’развявацца ў паветры’, ’плысці, раздавацца (пра песні, музыку)’, ’быць у стане далёкіх ад рэчаіснасці пачуццяў’ (ТСБМ). Укр. луна́ти ’адгукацца, раздавацца’, рус. чалябінск. луну́ть ’кінуць’. Да луна́ 1 ’рэха’, ’водбліск’.
Луна́ць 2 ’павольна хадзіць’ (валож., Жд. 1). Да лунь 3 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)