вы́шкі, ‑шак; адз. няма.

Насціл пад страхой у хляве або ў канюшні для сена, розных гаспадарчых прылад. Лежачы, Несцер думаў, што вось заўтра яму трэба наладзіць услон, і ўспомніў, што недзе на вышках павінна быць для гэтага сухая кляновая плашка. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Плашчы́на ’дзверцы ў стаялым вулеі’ (паст., НА, I). Да wuixch (гл.). Параўн. рус. дыял. площина ’плаха, плашка, палена дроў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адва́л ’паліца (у плузе), плашка пад лемяшом, што адвальвае першы падрэзаны пласт глебы’ (Бяльк.), атвал (ДАБМ, Смулк.) ’тс’ да валіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пла́ха

1. (обрубок дерева) пла́ха, -хі ж.; пла́шка, -кі ж.;

2. (эшафот) пла́ха, -хі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пласти́на

1. пласці́на, -ны ж.;

2. (горбыль, получаемый при продольной распиловке бревна пополам) пла́шка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ву́згалавень ’накладка на пярэднюю вось воза пры перавозцы бярвення’ (Шат.), ву́зголовеньплашка, у якой замацоўваюцца ручкі (у возе)’ (лун., Шатал., Маслен.), у́зголовень ’тс’ (Маслен.). Гл. ву́згалавак, суфіксацыя характэрна для назваў дэталей у возе і санях; параўн. палес. на́головень ’вяз, які злучае галоўкі саней’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пласти́нник м.

1. плот. пла́шачнік, -ку м.; пла́шкі, род. пла́шак мн., ед. пла́шка, -кі ж.; см. пласти́на 2;

2. бот., см. пласти́ночник;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пла́ха, ‑і, ДМ пласе, ж.

1. Палавіна расколатага ўздоўж бервяна; плашка. Партызаны валілі асіннік і ельнік, калолі яго на доўгія плахі. Грахоўскі.

2. Вялікая калода, на якой даўней адсякалі галаву прыгаворанаму да пакарання смерцю, а таксама памост, на якім адбывалася пакаранне. І за мяне кладзе пры ўсім народзе На плаху Сценька Разін галаву. Грахоўскі. Земан выпадкова Глянуў на падворак і замёр ад жаху: Там ужо камусьці рыхтавалі плаху. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плашча́к, ‑а, м.

1. Тое, што і плашка. Павел Сцяпанавіч.. разам з бацькам-пільшчыкам распускаў па вёсках.. тоўстыя калоды на вяршковыя і цалёвыя дошкі, на плашчакі. Паслядовіч. Хаты ў гаспадароў былі больш-менш добрыя. Сустракаліся нават пяцісценкі з магутных сасновых плашчакоў, рубленых «у лапу». Машара.

2. Плоскі бок чаго-небудзь. Яшчэ раз шапатне [дзядзя Міша] нажніцамі і пачне вадзіць за тваёй патыліцай люстэркам, каб ты, узіраючыся ў вялізны шкляны плашчак перад сабою, бачыў, што ўсё зроблена як трэба. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́дгур ’доўгая драўляная плашка, якая злучае пярэднюю і заднюю частку воза’ (Сцяшк. Сл.), ’падгерац’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Сцягнутая форма ад падгерац (гл.) ’жалезны прэнт, які злучае шворан з трайнёю калёс’ (параўн. рус. подтройник ’тс’), а таксама падгерц ’тс’ (Стан.). Магчыма, утворана на базе ням. Herzes ’стрыжань’. Такім чынам, пад‑герац ’тое, што трымае асноўны стрыжань (у дадзеным выпадку шворан)’. Параўн. літ. šerdesas ’шворан’ ад šerdis ’стрыжань’. З пункту погляду семантыкі параўн. падпанак!.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)