авуа́ры, ‑аў; адз. няма.

Спец.

1. Грашовыя сродкі, чэкі, вэксалі, акрэдытывы, якімі ўтвараюцца плацяжы і пагашаюцца абавязацельствы.

2. Сродкі банка ў замежнай валюце на яго рахунках у замежных банках.

3. Уклады прыватных асоб і арганізацыя ў банках.

[Фр. avoir — набытак, маёмасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абро́чны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да плацяжу або атрымання аброку ​1; чыншавы. Аброчныя сяляне. Аброчныя плацяжы.

абро́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да аброку ​2. Паглядзеў [Сёмка] і супакоіўся — было ўсё пад рукамі: прытуплены зрэзаны плуг, аброчная торба з кормам каню, прыпон і жакетка. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пла́тна, пла́тно ’з плацяжу’, ’шчодра, багата’ (Нас.), ’выгадна’ (ТС; гродз., Сл. ПЗБ), пла́тны ’верны ў плацяжы, плацежны, шчодры’ (Нас.). З польск. płatno (з XV ст.) ’варта, выгадна, аплочваецца’ < płatny ’цэнны, дарагі, карысны, вартасны’, ст.-чэш. platný, якія з прасл. *plat‑ьnъ < *platiti ’плаціць’ (Банькоўскі, 2, 620). Варш. сл. (4) выводзіць значэнне польск. płatno з ням. giltig ’варта, каштуе, мае цану’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чынш, ‑у, м.

Гіст. У феадальнай Еўропе — рэгулярныя натуральныя і грашовыя плацяжы зямельнаму ўласніку за карыстанне зямлёй. // На Беларусі і ў Літве ў 15–19 стст. — грашовы аброк. Селяніна на сувязь з рынкам штурхала перш за ўсё неабходнасць уплаты грашовага чыншу і выканання іншых павіннасцей, якія ўсё часцей замяняліся грашовым эквівалентам. «Весці». — Чынш да падатку не належыць, — уставіў слова паспакайнелы Сяргей. Чорны.

[Польск. czynsz ад лац. census — перапіс.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адцягну́ць, -цягну́, -ця́гнеш, -ця́гне; -цягні́; -ця́гнуты ія́гнены; зак.

1. каго-што. Перамясціць, цягнучы; адсунуць.

А. багаж у бок.

2. каго-што. Адвесці, перавесці ў іншае месца.

А. войскі.

3. Пацягнуўшы, напяць; нацягнуць.

А. шнур.

4. што. Падоўжыць каваннем, зрабіць танчэйшым.

А. касу.

5. што. Зрабіць адвіслым.

А. кішэні.

6. перан., што. Адтэрмінаваць (разм.).

А. плацяжы.

7. перан., што. Адхіліць думкі, прымусіць забыцца пра што-н.

А. увагу ад галоўнага пытання.

За вушы не адцягнеш (разм., адабр.) — пра вельмі смачную ежу.

|| незак. адця́гваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. адця́гванне, -я, н. і адця́жка, -і, ДМ -жцы, ж. (да 3, 4 і 6 знач.).

|| прым. адцяжны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.) і адця́жачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)