вы́зарыць, ‑рыць; зак.

Стаць ясным, зорным (пра неба). [Нічыпар:] — Бачыце, як неба вызарыла. У такую ноч і пешкі прайсціся хораша... Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́хматы, -мат.

1. Гульня белымі і чорнымі фігурамі і пешкамі на дошцы ў 64 клеткі, якая заключаецца ў тым, што кожны з двух партнёраў імкнецца аб’явіць мат¹ каралю саперніка, а таксама адпаведны від спорту.

Гуляць у ш.

Першынство свету па шахматах.

2. Фігуры і пешкі для такой гульні.

Дарожныя ш.

|| прым. ша́хматны, -ая, -ае.

Ш. гурток.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Пяхо́та: на пяхо́ту ’пехатой, пешшу’ (Цых.), ’род войска’ (ТСБМ, Ласт.), пях́отай ’пешшу’ (валож., Жыв. сл.), пяхо́там ’тс’ (Жд.), пехото́м ’тс’ (ПСл), пяхто́м ’тс’ (Сцяшк. Сл.), укр. піхо́та ’пяхота’, рус. пехо́та ’тс’, польск. piechota ’хаджэнне пешкі; пешае войска’, чэш. pěchota ’пешае войска’. Прасл. дыял. *pěxota, вытворнае ад *pěxъ ’пешы’ (Фасмер, 3, 254), гл. пехата. Відаць, не можа разглядацца асобна ад славен. pehóta ’стома’, якое Бязлай (3, 21) параўноўвае з харв. дыял. pijèhati ’дыхаць, храпці’. Тады, відаць, першапачаткова гукапераймальнае, параўн. чэш. pěch ’трамбоўка’, pěchovati ’трамбаваць, піхаць’. Банькоўскі (2, 546) прапануе выводзіць з *pěxъ ’павольнае і мернае апусканне таўкача ў ступе’, што адлюстравалася ў пех ’чалавек, якога трэба папіхаць да справы’ (Нас.), чэш. pěchem ’паволі’, балг. пех ’марудны, цяжкі’ і звязана з пхаць, піхаць (гл.). Па семантычных і фармальных прыкметах цяжка выводзіць з і.-е. *pēd‑s, параўн. і.-е. *pēd‑ ’нага, ступак’, параўн. Махэк₂, 446; Варбат, Этимология–1971, 18. Гл. таксама пешы (ш < х, параўн. пе́хампешкі’, гл.). У значэнні ’род войска’ запазычана праз польскую з чэш. pěchota або непасрэдна з рус. пехо́та, што замянілі ў XVIII ст. германізм інфантэрыяісп. infantería, ад infante ’хлопец, пахолак, які пешкі суправаджаў рыцара на кані’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Хутка прыйсці або прыбегчы, прыбыць куды‑н. Вясёлы гімназіст пешкі прыджгаў дадому і, як быццам бы нічога не здарылася, адразу палез на вышкі. Чорны. Сапраўды, не паспела назаўтра зайсці сонца, [сакольнік] прыджгаў.. «Я, кажа, напрасцякі, дзе лугам, дзе разоркаю». Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адштукава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Разм.

1. Прыдаць закончаны выгляд, хораша адстроіць, вырабіць. Адштукаваць домік. □ Вылепіўшы і адштукаваўшы фігуры і пешкі, Іван Сарока афарбоўваў іх у адпаведныя колеры, і тады ўжо выраб атрымліваў пуцёўку ў жыццё. Колас.

2. Аздобіць, упрыгожыць, размаляваць. Адштукаваць кватэру. Адштукаваць цацку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак.

Зрабіць (рабіць) імклівы напад на пазіцыі праціўніка. [Сцяпанаў] паспеў ужо атакаваць чацвёрку «фокераў», аб якіх папярэджваў наводчык. Алешка. / У спартыўных гульнях. Пешкі белых атакавалі пазіцыю чорнага караля. // перан. Разм. Настойліва і неаднаразова дамагацца чаго‑н. Забыўшыся на свае абавязкі гаспадара,.. [Лявон] атакаваў свайго госця безліччу пытанняў. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хату́ль, ‑я, м.

Разм. Вялікі клунак рэчаў, звязаных у хустку, посцілку і пад., які звычайна носяць за спінай. Праз гадзіну ўся Старыца — на фурманках і пешкі, з хатулямі, кошыкамі, скрынкамі, гонячы перад сабой жывёлу, — рушыла ў лес. Хадкевіч. Васіль з хатулём за плячыма і чамаданам у руцэ ідзе паволі, не спяшаючыся. Кавалёў. / у вобразным ужыв. Зямля наша пагарбела — Магіл хатулі За плячыма... Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пе́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. У шахматнай гульні — самая нізкая па свайму значэнню фігура. Хадзіць пешкай. □ Пешка рухалася няўмольна ўперад і на 8‑й гарызанталі рабілася ферзём. «Маладосць».

2. перан. Пра малазначнага і несамастойнага ў сваіх дзеяннях чалавека. [Мацей:] — А цяпер? Хто вы цяпер? Пешкі, чурбаны, халуі. Шамякін. [Антон:] — [Шылкін] і ўпэўнены, і самастойны, і справядлівы. Няхай! Толькі ж і Антон яму не пешка. Ён — старшыня. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пеша, пехатой, пешкі; пешаком, пехам, пешкам, пешадралам, пехадралам (разм.) □ сваёй парай

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

ахвя́ра, ‑ы, ж.

1. Прадмет або жывая істота, прынесеныя ў дар бажаству паводле абрадаў некаторых рэлігій.

2. Добраахвотная ўступка, адмаўленне, адрачэнне на карысць каго‑, чаго‑н. Навука патрабуе ахвяр. Ахвяра пешкі. □ Галіна перайшла да сваёй цёткі, уступіўшы свой пакой Андрэю. Андрэй спачатку не згаджаўся прыняць такую ахвяру. Рамановіч.

3. Пра таго, хто пацярпеў або загінуў ад якога‑н. няшчасця, стыхійнага бедства, сацыяльнага зла, нядобрых людзей. Ахвяры вайны. Ахвяра аўтамабільнай катастрофы.

•••

Пасці ахвярай чаго гл. пасці.

Прынесці ў ахвяру што гл. прынесці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)