Вы́мятка ’даведка, выпіска’ (Некр.). Рус. перм. вы́метка ’даведка’. Няясна. Магчыма, ад vymetati, калі гэта не вынік пераробкі выня́тка ’выпіска, даведка’ пад уплывам *выметаць. Параўн. рус. метать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мырча́ць, мырчяты ’імжэць (аб дажджы)’ (Клім.). Найбольш блізкім адпаведнікам з’яўляецца паўн.-рус. моро‑ чить ’станавіцца хмурным’, перм. ’імжэць’. Да морак (гл.). Параўн. таксама літ. mėrkėti ’мокнуць, намакаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Правале́нны ’акаянны, пракляты, надта скупы’ (Шат.), параўн. рус. перм. прова́льный (человек) ’акаянны, прапашчы чалавек’. Да праваліць < валіць. Параўн. семантыку прапашчы < пасці, падаць, а таксама праклён каб ты праваліўся!

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Масіню́рына, полац. мъстю́рына мая! — лашчыць кошку, кацянё (Нар. лекс.). Да ⁺масенькі. Параўн. рус. пск., цвяр., смал., валаг., каст., вяц. ма́сенький ’вельмі маленькі’, перм. ма́си‑ма́си‑ма́сенькі — падзыўное для авечак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мураве́йнік ’парода мядзведзяў (Ursus formicarius, якія любяць раскопваць мурашнікі’ (Анік., Нас., Касп.). Разам з рус. пск., цвяр., перм. муравейник складае адзіны паўн.-бел.-рус. арэал. Да рус. мураве́й ’мурашка’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павалочка ’кажух, пакрыты сукном, шуба’ (Бяльк., Сцяшк. Сл.). Рус. арх., наўг., перм. поволока ’верх, пакрышка кажуха’, цвяр. поволбчня, поволбчная шуба ’жаночы кажух, які пакрыты халстом’. Ад павалачыць < валачыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ікра́нік, ікря́нік ’мускулісты, ікрысты, з вялікімі ікрамі’ (Бяльк.); параўн. рус. перм. и́кря́ник ’таўстун, здаравяка’. Ад ікра2 (гл.) + суф. ‑нік ці ад *ікраны ’мускулісты, з вялікімі ікрамі’ з суф. ‑ік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Малака́н ’малачай-сонцагляд, Euphorbia helioscopia L.’ (гом., Кіс., б.-каш., Мат. Гом.). Рус. перм., гом. молока́н ’тс’. Бел.-рус. ізалекса. Да малако (гл.). Аб суфіксе ‑ан гл. Сцяцко (Афікс. наз., 147).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́рцень ’вецер; нячыстая сіла’ (Мат. Гом.). Персаніфікаваная назва ветру, паводле яго магутнай наднатуральнай сілы, утвораная ад vьrtěti і суф. ‑ьnʼь (як студзень, пярэварацень); параўн. таксама рус. перм. ве́рте́нь ’гарэза, свавольнае бойкае дзіцё’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Легкабы́т ’гультай’ (добр., Мат. Гом.). Складаны назоўнік, утвораны ад прыслоўя лёгка і асновы дзеяслова быць (> бь/г-). Параўн. аналагічна бел. легкадум, ветрагон, рус. перм. легкостай, а таксама блізкае краснадар. легкобытник ’гультай, дармаед’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)