перамясі́ць, -мяшу́, -ме́сіш, -ме́сіць; -ме́шаны; зак., што.

Расціраючы, размінаючы, ператварыць у аднародную масу.

П. гліну.

|| незак. пераме́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

настая́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., -стаі́ць; зак., чаго (разм.).

Пра хатнюю жывёлу: ператварыць подсціл у гной.

|| незак. насто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капіталізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што (спец.).

Ператварыць (ператвараць) прыбавачную вартасць у капітал (у 1 знач.).

|| наз. капіталіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ператвара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ператварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

преобрази́ть сов. ператвары́ць; (переиначить) перайна́чыць; (изменить что-л.) змяні́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кампастава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Ператварыць (ператвараць) у кампост.

|| зак. закампастава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. кампастава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ператво́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ператварыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крышталізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Ператварыць (ператвараць) у крышталі.

|| зак. таксама закрышталізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны.

|| наз. крышталіза́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растапі́ць, -таплю́, -то́піш, -то́піць; -то́плены; зак., што.

Нагрэўшы, ператварыць цвёрдае ў вадкае.

Р. тлушч.

Р. воск.

|| незак. растапля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і расто́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аку́кліцца, ‑ліцца; зак.

Спец. Ператварыць з лічынкі ў кукалку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)