перасяля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; незак.

1. Незак. да перасяліцца.

2. Зал. да перасяляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імігры́раваць і іміграва́ць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца) у якую-н. краіну на пастаяннае або часовае жыхарства.

І. за граніцу.

|| наз. імігра́цыя, -і, ж.; прым. іміграцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспатрыява́цца, ‑рыююся, ‑рыюешся, ‑рыюецца; зак. і незак.

1. Перасяліцца (перасяляцца) за межы радзімы.

2. толькі незак. Зал. да экспатрыяваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імігры́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.

Перасяліцца (перасяляцца) у якую‑н. краіну на пастаяннае або часовае жыхарства (пра іншаземцаў).

[Ад лац. immigrare — перасяляцца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́селіцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.

Пакінуць старое месца жыхарства; перасяліцца куды‑н. З самай цеснай вуліцы некалькі хат згадзіліся выселіцца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ссялі́цца, ссялюся, сселішся, сселіцца; зак.

Пасяліцца разам, перасяліцца з розных мясцін. Да калектывізацыі на гэтым востраве было нават некалькі хутаркоў, якія пазней ссяліліся ў цэнтр калгаса імя Карла Маркса. Залескі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзь; зак.

1. што і цераз што. Праехаць цераз што-н., на другі бок чаго-н.

П. гасцінец.

2. каго-што. Праехаўшы па кім-, чым-н., раздушыць, пакалечыць.

Машына пераехала чалавека.

3. Перасяліцца, перабрацца.

П. у новы дом.

|| незак. пераязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. перае́зд, -у, М -дзе, м. (да 1 і 3 знач.).

|| прым. перае́зны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

растэрмінава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Разлажыць на некалькі тэрмінаў выкананне або выплату чаго‑н. Праўленне вырашыла: хочаш перасяліцца ў пасёлак, адвядзём табе ўчастак па плану, дапаможам перавезці сядзібу, а калі хата ў цябе струхлела, пабудуем новую, лепшую, разлік за гэта растэрмінуем на некалькі год... Хадкевіч. — Калі хочаце, з дазволу аддзела асветы я растэрміную гэтыя грошы на тры раты, калі хочаце — можаце плаціць адразу. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сцягну́ць ’зняць, звалачы, украсці’, ’сціснуць, скурчыць, злучыць, змацаваць’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Варл., Сл. ПЗБ, Бяльк.), сцяга́ць, сця́гваць ’знімаць, красці’, ’сціскаць, злучаць’ (Ласт., Некр. і Байк., Янк. 2), сцягці́ ’сцягнуць’ (Сл. ПЗБ), сцягну́цца ’збегчыся, ссесціся (пра тканіну)’ (Сл. ПЗБ), ’паказацца доўгім’ (Ян.), сцяну́цца ’крануцца’ (люб., Жыв. НС), сцегціса ’здоўжыцца’ (ТС), сцягацца ’сцягвацца’ (Сл. ПЗБ), ’схадзіць’ (Варл.), ’цягнуцца доўга’ (Мат. Гом.), сце́гацца ’здоўжвацца, скарачацца’ (ТС), ’змучыцца, змардавацца’ (Растарг.), ’праходзіць марудна, доўга (пра час)’ (ПСл), сця́гвацца ’перасяляцца’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. стѧгнутисѧперасяліцца, перабрацца’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. дыял. стега́цца ’надакучаць, надаядаць’. Да цягнуцца, цягнуць (гл.); меркаванні пра сувязь палескага дзеяслова са значэннем ’надаядаць, надакучаць’ з цяжкі, туга (ЕСУМ, 5, 405) беспадстаўныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перабра́цца, ‑бяру́ся, ‑бярэ́шся, ‑бярэ́цца; ‑бяро́мся, ‑бераце́ся; зак.

1. Пераадольваючы якія‑н. цяжкасці, перайсці, пераправіцца цераз што‑н. Перабрацца на другі бераг. Перабрацца цераз высокі плот. □ Першую машыну мост вытрымаў, перабралася і другая, і трэцяя, і пятая. Мележ.

2. Перайсці, перамясціцца на іншае месца. Я перабраўся разам з посцілкай і падушкай у другі канец адрыны і доўга разважаў пра сваё жыццё. Бажко. // Перасяліцца. Гады цераз тры Міцкевічы перабраліся на сталае жыхарства ў Навагрудак. Лойка. Узрадаваныя вераб’і ў той жа дзень перабраліся з-пад страхі ў шпакоўню, перацягнуўшы туды ўсе свае небагатыя пажыткі: пер’е, салому ды шматкі анучак. Шуцько.

•••

Перабраўся воўк у аўчынку — прыкінуўся добрым; схаваў свае намеры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)