папярэ́джанне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. папярэдзіць.

2. Заўвага, якая папярэджвае пра што-н.; перасцярога.

Улічыць п. ўрача.

Строгая вымова з папярэджаннем (гэта значыць накладзена дысцыплінарнае спагнанне).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Прастро́гаперасцярога’, ’строгае спагнанне’ (Нас.), прастрэ́га ’перашкода’ (смарг., Сл. ПЗБ). З польск. przestrogaперасцярога’ (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасцяро́жка ’засцярога, абачлівасць’ (Нас., Бяльк.), пасцерогаперасцярога’ (ТС), пасцеражаваць ’пасцерагчы’ (Ян.). З польск. postroga ’лёгкая перасцярога, напамінанне’, ’апека, клопат, ахова’. Падобна чэш. postraha ’ахова’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перастрогаперасцярога’ (Нас.). З польск. przestroga ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перахро́ны ’грамаадвод; супрацьпажарныя меры’ (Сцяшк. Сл.). З польск. piorunochron ’грамаадвод’ пры ад’ідэацыі бел. перасцярога (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прасцяро́гаперасцярога’ (Касп.). З польск. przestroga ’тс’, параўн. з поўнагалоссем укр. пересторо́гапольск., гл. Банькоўскі, 2, 910).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́янне ’вытворнае ад каяцца; раскаянне’ (БРС, ТСБМ, КЭС, лаг.; Нас.). Статус слова няясны, магчыма, запазычанне з рус.-ц.-слав. каяние ’пакаянне’. У іншых мовах: укр. каянне, рус. каяние, польск. kajanie sięперасцярога’, чэш. (ст.-чэш.) kánie, славен. kájanje ’ганьбаванне’, ’раскаянне’, серб.-харв. kajánie, балг. каюнѥ. Імя дзеяння, вытворнае з суф. ‑(a)nьje < kajati. Славянскі характар гэтай лексемы не вельмі відавочны; не выключаны ўплыў царкоўнай лексікі, ва ўсякім разе, статус асобных слоў вельмі няпэўны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паспрабава́ць, ‑бу́ю, ‑бу́еш, ‑бу́е; зак.

1. што, чаго і з інф. Тое, што і папрабаваць. Паспрабуйце на язык [соль], калі не верыце — прапанаваў шафёр. — Я не хлушу! Кулакоўскі. Шмат вёсак і гаспадароў абышоў Пракоп, але прыпынку ўсё не знаходзілася. Прыходзілася паспрабаваць і жабрацкага і батрацкага хлеба. Колас. [Толік] сеў у кабіну, каб паспрабаваць машыну самому, і завёў матор. Ракітны. Вечарам, прылёгшы на канапцы, Міця паспрабаваў чытаць. Навуменка. [Лях:] — Сёння і шчупак павінен браць. Можна будзе на жыўца паспрабаваць. Лобан.

2. заг. паспрабу́й(це). Разм. Ужываецца як пагроза або перасцярога. — Толькі паспрабуй даць згоду, тады і дадому не прыходзь! — папярэдзіла яна мужа. Паслядовіч. — Толькі рот паспрабуй раскрыць, не ўбачыш болей ты свету. Лынькоў.

•••

Паспрабаваць шчасця — пачаць якую‑н. справу з надзеяй на поспех.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пачака́ць, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак.

1. каго-што, чаго і без дап. Чакаць некаторы час. Пачакаць добрага надвор’я. □ Акрамя дзяцей на вуліцы нікога не было, але раптам у канцы яе паказаўся чалавек. Лявон вырашыў пачакаць яго. Чорны. [Толя] пачакаў яшчэ адзін дзень. Але і на трэці, і на чацвёрты дзень дзед не вярнуўся. Якімовіч. [Валодзя] рукой выканаў ямку, пачакаў, пакуль насачылася вады. Хомчанка.

2. з інф., з чым і без дап. Не пачынаць дзейнічаць; памарудзіць. [Андрэй:] — Ці не папярэдзіць нам хлопцаў? [Максім:] — З гэтым яшчэ пачакаем. Машара. — Пачакай злавацца, — перапыніў .. [Пракопа] Аляксееў. Карпаў. — Пачакайце, дзяўчаты, будзем па парадку гаварыць. Асіпенка.

3. заг. пачака́й(це)! у знач. выкл. Ужываецца як перасцярога, пагроза. — Ну, пачакай! — патрос Васіль .. кулаком у той бок, куды пайшоў ляснік. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предупрежде́ние ср.

1. (действие) папярэ́джванне, -ння ср.; паведамле́нне, -ння ср.; перасцяро́га, -гі ж.; прадухіле́нне, -ння ср., адхіле́нне, -ння ср.; апярэ́джанне, -ння ср., выпярэ́джанне, -ння ср.; неоконч. апярэ́джванне, -ння ср.; см. предупреди́ть;

2. (предупреждающее замечание) папярэ́джанне, -ння ср.;

вы́говор с предупрежде́нием вымо́ва з папярэ́джаннем;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)