перасцяро́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ро́г, ж.

Тое, што перасцерагае ад чаго-н.

Меры перасцярогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасцяро́га

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. перасцяро́га перасцяро́гі
Р. перасцяро́гі перасцяро́г
Д. перасцяро́зе перасцяро́гам
В. перасцяро́гу перасцяро́гі
Т. перасцяро́гай
перасцяро́гаю
перасцяро́гамі
М. перасцяро́зе перасцяро́гах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

перасцяро́га ж. предостереже́ние ср., остереже́ние ср.

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасцяро́га, ‑і, ДМ ‑розе, ж.

Тое, што перасцерагае, засцерагае ад небяспекі. Меры перасцярогі. □ — Пільнасць і перасцярога ніколі не пашкодзяць. Паслядовіч. Стралялі, відаць, ужо так, для перасцярогі, для страху. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасцяро́га ж. Wrnung f -, -en (ад чаго-н., каго-н. vor D); Wrnruf m -(e)s, -e (вокрык)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Перасцярога ’тое, што засцерагае ад небяспекі’ (ТСБМ, Гарэц., Шат.), перэсцеро́га ’тс’, пірасцярога ’тс’ (ТС), ’папярэджанне’ (Варл.), перасцерагчы́ ’папярэдзіць’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ), ст.-бел. перестерегати ’захоўваць, пільнаваць; выконваць, падтрымліваць’; укр. зах.-валын. пиристирига́те ’прытрымлівацца пэўных нормаў’, ст.-рус. перестерегати ’пільна ахоўваць’. Узнікла ў выніку кантамінацыі польск. przestroga і ўсх.-слав. перестерегать. Гл. таксама перастрога.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перасцеражэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Тое, што і перасцярога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасцеражэ́нне ср., см. перасцяро́га

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

предостереже́ние ср. перасцяро́га, -гі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перасцеражэ́нне, ‑я, н.

Тое, што і перасцярога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)