перапі́саны в разн. знач. перепи́санный; см. перапіса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перапі́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад перапісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапі́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. перапісваць — перапісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перапі́сваць несов., в разн. знач. перепи́сывать; см. перапіса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пераказа́ць ’перадаць у спадчыну’ (ТС). З польск. przekazaćперапісаць, пакінуць у спадчыну’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапі́ска, -і, ДМ перапісцы, ж.

1. гл. перапісаць і перапісвацца.

2. мн. -і, -сак. Збор пісем, напісаных і атрыманых кім-н.

Пазнаёміцца з перапіскай Якуба Коласа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наперапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Перапісаць вялікую колькасць чаго‑н. Наперапісваць вершаў у альбом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадрукава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; зак., што.

1. Надрукаваць нанава.

П. апавяданне ў газеце.

2. Перапісаць на пішучай машынцы.

П. рукапіс.

|| незак. перадруко́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перадруко́ўванне, -я, н. і перадру́к, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Перапісаць усё, многае або ўсіх, многіх. Паперапісваць песні ў альбом. Паперапісваць усіх прысутных. Паперапісваць маёмасць па дзяцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перабялі́ць, -бялю́, -бе́ліш, -бе́ліць; -бе́лены; зак., што.

1. Пабяліць нанава.

П. печ.

2. Пабяліць усё, многае.

За сезон перабяліў сотні пакояў.

3. Сапсаваць празмерным бяленнем.

П. палотны хлоркай (разм.).

4. Перапісаць з чарнавіка начыста (уст.).

П. рукапіс.

|| незак. перабе́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. перабе́льванне, -я, н. і перабе́лка, -і, ДМ -лцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)