Барля́цьпераліваць, узбоўтваць; працаваць без толку’ (Касп.). Параўн. рус. дыял. (пск., вяц., ноўгарад.) бурли́ть ’муціць, мяшаць ваду, пераліваць вадкасць’. Гл. бурлі́ць, буры́ць2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераліва́нне ср. перелива́ние; см. пераліва́ць I, пераліва́цца I 1, 2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пераліва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. пераліваць — пераліць і пералівацца — пераліцца.

•••

Пераліванне крыві — эфектыўны лекавы метад — увядзенне ў крывяносную сістэму хворага крыві здаровага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пабэ́рляць ’пад’есці’ (Сцяшк. Сл.), ’узараць’ (Жд. 2). Няясна. Магчыма, звязана з барляцьпераліваць, узбоўтваць, працаваць без толку’ (гл.) і далей з бурліць, бурыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабахту́рывацьпераліваць праз край, наліваць звыш меры’ (Нас.). Да пера- (гл.) і бухторыць ’праз меру ліць вадкасць’, ’празмерна піць (гарэлку)’, якое ад прасл. *buxъtěti < *buxati < *bux! пры дапамозе суф. ‑or‑ са значэннем паўтаральнасці дзеяння (узнікшага, магчыма, пад уплывам *vъtorъ ’другі’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пустапаро́жні разм. ’неабгрунтаваны, беспадстаўны, нікчэмны’ (ТСБМ). На базе фразеалагізма пераліваць з пустога ў парожняе, г. зн. рабіць бескарысную справу; параўн. іншыя падвойныя “сінанімічныя” ўтварэнні тыпу нагалабо́ску ’на босую ногу’ — паводле ўстойлівага спалучэння го́лы і бо́сы, г. зн. зусім бедны, і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пераліва́цца I несов.

1. в разн. знач. перелива́ться; см. пералі́цца;

2. перен. перелива́ться;

го́лас ~ва́ўся і дрыжа́ў — го́лос перелива́лся и дрожа́л;

фа́рбы ~ва́ліся на со́нцы — кра́ски перелива́лись на со́лнце;

3. страд. перелива́ться; см. пераліва́ць I

пераліва́цца II несов., страд. перелива́ться; см. пераліва́ць II

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

паро́жні, ‑яя, ‑яе.

Пусты, нічым не запоўнены. Сама сталоўка займала палавіну дома і двума ходамі злучалася з кухняй: праз адны дзверы неслі страву ў сталоўку, а праз другія выносілі парожнюю пасуду. Колас. Аўтобус абганяў калоны самазвалаў з гравіем і цэментам, а насустрач імчаліся парожнія машыны. Грахоўскі. // Разм. Нікім не заняты, свабодны. Якраз тут было не так багата людзей, і .. [Рыгор] пайшоў на адной лаўцы парожняе месца. Гартны. Хата была вялікая і парожняя, хоць бяры спраўляй вечарынку. Пташнікаў. Яны самі — і дзядзька, і цётка, і баба, і Казік, і сястра Казікава Стэфа — абедаюць за сталом, а я адзін, як той воўк. І яны абедаюць паперадзе: — стол потым парожні гуляе. Баранавых.

•••

Пераліваць з пустога ў парожняе гл. пераліваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паро́жні поро́жний, пусто́й; (никем не занятый) свобо́дный;

п. збан — поро́жний (пусто́й) кувши́н;

~няе ме́сца — свобо́дное ме́сто;

пераліва́ць з пусто́га ў ~няе — перелива́ть из пусто́го в поро́жнее

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

марнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.

1. што. Траціць без карысці, марнатравіць. Марнаваць грошы. Марнаваць час. □ Я не для бас, паны, о не, Свае дні лепшыя марную, — У вечнай з мукамі вайне Жыву і радасці не чую. Купала.

2. каго. Мучыць, стамляць. [Антаніна:] — Дакуль гэта, дзеўка, ты будзеш сябе марнаваць? Не ў адной цябе такое няшчасце. Васілевіч. Я цэлымі днямі не выходзіў з Мальвінінага пакойчыка і ўсё паўтараў, што так марнаваць сябе не трэба. Сачанка. Сапраўды, Міхал не любіў пераліваць з пустога ў парожняе, не любіў марнаваць людзей бясконцымі прамовамі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)