Перашарсьці́ццаперайначыцца, стаць іншым’ (віл., Нар. сл.). Да пера- і тарасіцца ’мяняць шэрсць, поўсць’ < шэрсць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зына́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Перайначыцца, перамяніцца. — А божачка мой, дык няўжо ж я так зыначылася, што ты цёткі Каці не пазнаў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перайна́чвацца несов.

1. изменя́ться; видоизменя́ться; см. перайна́чыцца;

2. страд. изменя́ться; переина́чиваться; видоизменя́ться; искажа́ться, извраща́ться; см. перайна́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перарабі́цца, ‑раблюся, ‑робішся, ‑робіцца; зак.

Разм.

1. Стаць іншым, змяніцца; перайначыцца. Чалавеку цяжка перарабіцца адразу. Чорны. Мароз неяк абмяк, голас з цвёрдага, густога баска ў млявы тэнар перарабіўся. Лобан.

2. Ператаміцца ў працэсе працы; перапрацавацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перакруці́цца, -учу́ся, -у́цішся, -у́ціцца; зак.

1. Павярнуцца кругом, процілеглым бокам ці канцом.

П. на адной назе.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца ад частага, празмернага закручвання або распасціся напалам, на часткі ад кручэння.

Кран перакруціўся.

Алюмініевы дрот лёгка перакруціўся.

3. перан. Рэзка перамяніцца, перайначыцца (разм.).

Як жыццё перакруцілася.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Заблытацца, зблытацца.

Ніткі перакруціліся.

|| незак. перакру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сказі́цца, ‑зіцца; зак.

1. Змяніцца, перайначыцца. У галоўным герою апавядання, у Петражыцкім, гэта адчуванне сувязі, непадзельнасці майго і агульнага сказілася, адступіла перад такімі рысамі характару, як свавольства, празмернасць уласнага інтарэсу. Бярозкін.

2. Вельмі моцна змяніцца, страціць звычайны, натуральны выгляд (пра твар, знешні выгляд). Твар сказіўся ад злосці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

з’іна́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.

Разм. Стаць інакшым, перайначыцца. Як быццам з’іначыўся свет уначы, Маўкліваю, летняй начною парою, І тыя, што клаліся мірна спачыць, Уранку Ўставалі, трымаючы зброю. Броўка. — Я намнога з’іначыўся і сам гэта бачу. З гэтай прычыны мне здаецца, што жыццё маё дома пойдзе нейк інакш, як раней. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

измени́ться сов. змяні́цца; відазмяні́цца, перайна́чыцца; перамяні́цца;

дере́вня соверше́нно измени́лась вёска зусі́м змяні́лася;

ве́тер измени́лся ве́цер змяні́ўся (перамяні́ўся);

измени́лась моде́ль автомаши́ны змяні́лася (відазмяні́лася) мадэ́ль аўтамашы́ны;

хара́ктер измени́лся хара́ктар перамяні́ўся (перайна́чыўся);

измени́ться в лице́ змяні́цца з тва́ру.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

преобрази́ться ператвары́цца; перайна́чыцца; змяні́цца;

страна́ преобрази́лась краі́на змяні́лася;

лицо́ преобрази́лось твар змяні́ўся;

каза́вшиеся вдали́ небольши́ми холма́ми, э́ти валы́ вблизи́ преобрази́лись в высо́кие водяны́е го́ры гэ́тыя валы́, які́я ўдалечыні́ здава́ліся невялі́кімі ўзго́ркамі, зблі́зку ператвары́ліся (змяні́ліся) ў высо́кія вадзяны́я го́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перакруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. Павярнуцца кругом, процілеглым бокам або канцом. На сярэдзіне рэчкі кругляк перакруціўся, [плывец] бухнуўся галавой у ваду, а ногі са шкарпэткамі задраліся ўгору! Колас. Юрка скінуў шапку і, папляваўшы на рукі, так пацягнуў пілу, што аж палена перакруцілася. Курто. Жанчына ўздрыганулася і, як вяртлявы звярок, у момант перакруцілася тварам да чалавека — у профіль да акна. Чорны. — Во! Гэта дарэчы! — перакруціўся на адной назе Віктар. Маўр.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца ад частага або празмернага закручвання. Кран перакруціўся. // Распасціся напалам, на часткі ад кручэння. Алюмініевы дрот лёгка перакруціўся.

3. перан. Разм. Рэзка перамяніцца, перайначыцца. Віхляй уголас пераказваў Вінцусю Шавелю нечаканае яму рашэнне акругвыканкома. А той пазіраў на сакратара з лёгкім недаверам і не ведаў, як яно так раптам усё перакруцілася... Гартны.

4. Заблытацца, зблытацца. Перакруціліся ніткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)