паўтарагадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца паўтара года, разлічаны на паўтара года. Паўтарагадовыя курсы.

2. Узростам у паўтара года. Паўтарагадовы хлопчык ляжаў на ложку без усялякіх адзнак жыцця. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўтараме́сячны, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца паўтара месяца. Паўтарамесячны адпачынак.

2. Узростам у паўтара месяца. Паўтарамесячнае дзіця.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́служыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. што. Атрымаць за службу.

В. узнагароду.

2. Праслужыць, прабыць на службе.

В. у арміі паўтара года.

|| незак. выслу́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паўтараметро́вы, ‑ая, ‑ае.

Мерай у паўтара метра. Паўтараметровая дошка. Паўтараметровая глыбіня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аб’ядна́ўчы, ‑ая, ‑ае.

Які служыць аб’яднанню, вядзе да аб’яднання. Аб’яднаўчы з’езд. □ Мінула паўтара тыдня з часу аб’яднаўчага сходу. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адме́раць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. Мераючы, адзначыць або аддзяліць пэўную колькасць чаго-н.

А. паўтара метра сукна.

Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж (прыказка).

2. Прайсці, праехаць пэўную адлегласць (разм.).

Адмераў пятнаццаць кіламетраў.

|| незак. адме́рваць, -аю, -аеш, -ае і адмяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Паўдзесята́ ’дзевяць з паловай’ (гродз., Сцяшк. Сл.). Аналагічна літ. pusdešim̃to ’тс’, лат. pusʼdesmit ’паўдзесятай (гадзіны)’. Пра ўтварэнне гл. паўтара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тэ́рцыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

У музыцы: трэцяя ступень гамы, а таксама інтэрвал (у 2 знач.), які ахоплівае тры ступені гукарада.

Вялікая тэрцыя — інтэрвал у тры ступені, які ўтрымлівае два тоны.

Малая тэрцыя — інтэрвал у тры ступені, які ўтрымлівае паўтара тону.

|| прым. тэ́рцыевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нізкасо́ртны, ‑ая, ‑ае.

Нізкага сорту, нізкай якасці. Нізкасортны тавар. □ За месяц-паўтара прамяты быў увесь лён. Ільновалакно аказалася нізкасортным. Лён перамок... Барашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паўдзевята́, поўдзевята́ ’мера вагі = 8,5 кг’ (навагр., Сл. ПЗБ). Параўн. літ. pusdeviñto ’восем з паловай’, лат. pusʼdeviņi ’палавіна дзевятай’. Больш падрабязна гл. паўтара́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)