джэйра́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Від газелі¹, пашыраны на пустынных і паўпустынных тэрыторыях Закаўказзя, Пярэдняй, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі.

|| прым. джэйра́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лега́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

1. Дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага ў краінах, дзе пашыраны каталіцызм.

Папскі л.

2. Наогул пасол, пасланнік з рэлігійнай місіяй.

|| прым. лега́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тамбуры́н, ‑а, м.

1. Ударны народны музычны інструмент, род бубна (пашыраны на поўдні Еўропы).

2. Барабан з падоўжаным корпусам (пашыраны на поўдні Францыі, у Правансе).

[Іт. tamburino.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агульнапашы́раны, ‑ая, ‑ае.

Пашыраны скрозь, сярод усіх. Агульнапашыраная з’ява.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вузкамясцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Пашыраны на невялікай тэрыторыі. Вузкамясцовыя моўныя з’явы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тара́нтул, ‑а, м.

Ядавіты павук, пашыраны галоўным чынам на поўдні Еўропы.

[Іт. tarantola.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міто́з, ‑у, м.

Спец. Найбольш пашыраны спосаб размнажэння клеткі ў жывых арганізмах і раслінах.

[Грэч. mitos — нітка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кінка́н, ‑а, м.

Пладовае дрэва або куст сямейства рутавых, які пашыраны ва Усходняй Азіі. Японскі кінкан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуду́к, ‑а, м.

Духавы драўляны музычны інструмент у выглядзе трубкі з 9 адтулінамі; пашыраны ў народаў Каўказа.

[Тур. düdük.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распростёртый распасцёрты; пашы́раны;

встре́тить с распростёртыми объя́тиями сустрэ́ць сардэ́чна (ра́дасна, ве́тліва).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)