суко́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Абрэзак сукна або іншай шарсцяной тканіны, якая ўжываецца для чысткі, націрання чаго-н.

Пачысціць чаравікі суконкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак., што.

1. Вычысціць, пачысціць усё, многае. Перачысціць усю зброю. □ Памылі падлогу, перачысцілі пасуду і нават згатавалі смачны абед. Якімовіч.

2. Вычысціць, пачысціць нанава, яшчэ раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падваксава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак., што.

Разм. Пачысціць абутак ваксай злёгку або дадаткова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упра́таць

пачысціць, прыбраць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. упра́таю упра́таем
2-я ас. упра́таеш упра́таеце
3-я ас. упра́тае упра́таюць
Прошлы час
м. упра́таў упра́талі
ж. упра́тала
н. упра́тала
Загадны лад
2-я ас. упра́тай упра́тайце
Дзеепрыслоўе
прош. час упра́таўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

почи́стить сов., в разн. знач. пачы́сціць, (долго, неоднократно) папачышча́ць, папачы́сціць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начы́сціцца, ‑чышчуся, ‑чысцішся, ‑чысціцца; зак.

Старанна пачысціць сябе, сваю вопратку. Сёння [салдаты] начысціліся, пагаліліся. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перачы́сціцца, ‑чышчуся, ‑чысцішся, ‑чысціцца; зак.

Разм. Вычысціць, пачысціць на сабе адзежу нанава, яшчэ раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ацё́паць

пачысціць ад бруду каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ацё́паю ацё́паем
2-я ас. ацё́паеш ацё́паеце
3-я ас. ацё́пае ацё́паюць
Прошлы час
м. ацё́паў ацё́палі
ж. ацё́пала
н. ацё́пала
Загадны лад
2-я ас. ацё́пай ацё́пайце
Дзеепрыслоўе
прош. час ацё́паўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прыпра́таць

пачысціць, прыбраць, прыхаваць што-небудзь і без прамога дапаўнення (прыпратаць у пакоі)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прыпра́таю прыпра́таем
2-я ас. прыпра́таеш прыпра́таеце
3-я ас. прыпра́тае прыпра́таюць
Прошлы час
м. прыпра́таў прыпра́талі
ж. прыпра́тала
н. прыпра́тала
Загадны лад
2-я ас. прыпра́тай прыпра́тайце
Дзеепрыслоўе
прош. час прыпра́таўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

папачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціні, ‑чысціць; зак., каго-што і чаго.

Разм. Чысціць доўга, неаднаразова; пачысціць многа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)