Пахо́ннасць ’адхон, спад гары, берега’ (нясв., слаўг., Яшк.). Беларускае. Відаць, утварылася шляхам кантамінацыі лексем пахілы і паточнасць ці ^склочнасць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыталава́ты, прытолова́тыйпахілы (пра страху)’ (лун., Шатал.). Да талава́ць ’утрамбоўваць, вытоптваць, утоптваць’ (гл.); у гэтым выпадку, відаць, ’прыціснутая, прыплюснутая (страха)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сло́сны ‘пакаты’: слосная страха (воран., ЛА, 4), ‘пахілы’ (воран., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка (4, 489) параўноўваюць з літ. slĩsnai ‘тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адхо́н (БРС, Гарэц., Яруш.), адхоныпахілы, косы’ (Нас., Юрч., Гарэц., Яруш.), адхонавасты ’пакаты, спадзісты’ (Касп.), адхонаваты ’пакаты’ (Касп., Яруш.). Гл. хінуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́жныпахілы’ (Сцяшк. Сл.). Нягледзячы на магчымасць прасл. рэканструкцыі (!!!егьnъ}ь < ležati, legii ±ьnъ]ʼь) і дапушчэнне рэліктавае^ слова, яго фактычная старажытнасць застаецца няяснай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ахі́лак ’кволае дзіця’ (полац., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), охілок ’слабы чалавек’ (петрык., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад хілы ’слабы, пахілы’, відаць, пад уплывам асілак волат, магутны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ахі́лкі, охі́лкі ’шафран Гейфеля, Crocus Heuffelianus Herb.’ (Бейл.). Ад хілы ’схілены, пахілы’, хілі́ць ’пахіляць’, ахіляць ’закрываць’, параўн. іншыя назвы: бабін сон, сон, соннік, характэрныя для раслін, якія на ноч ці на дождж схіляюцца ці «засынаюць».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ложныпахілы’ (віл., глыб., Сл. ПЗБ). Утворана ад асновы log‑ (> ložь‑nъ), як падоўжны. Варыянт ложмы ’пакаты, спадзісты’ (Сцяшк.; КЭС, лаг.) узнік пад уплывам семантычна блізкага стромы або ў выніку ад’ідэацыі прыслоўя ложма (Сл. ПЗБ), лёгма (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нахлю́пісты (нахлібпыстый) ’занадта нахілены ўніз’ (драг., З нар. сл.). Да хлюпаць ’падаць’, хлюплы ’прысадзісты, нізкі’, параўн. семантычна падобнае спидзістыпахілы, схілены’ ад абдаць; звязана з нахлу́піць ’насунуць’ (Растарг.) з іншым варыянтам кораня *xlup‑ гукапераймальнага характару, параўн. Махэк₂, 200. Гл. ахлу́п.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рачу́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, Р мн. ‑лак; ж.

Памянш.-ласк. да рака; маленькая рака. За горадам да стромкага берагу Выпі, маленькай, але імклівай рачулкі, прыляпіўся стары, пахілы млын. Асіпенка. Невялічкая рачулка абгінала крайнюю хату і імкліва несла сваю ваду пад масток на чыгунцы. Федасеенка. Нечакана снег узяўся вадою і нашая Рагазінка — ціхая рачулка-балацянка — да таго расшугалася, што затапіла ўсё балота, аж да самых платоў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)