пахі́лы, -ая, -ае.

1. Які пахіліўся, пакасіўся.

Пахілая бяроза.

Пахілая будыніна.

2. Згорблены (пра чалавека).

3. Які паступова паніжаецца, пакаты.

П. ўзгорак.

|| наз. пахі́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пахі́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пахі́лы пахі́лая пахі́лае пахі́лыя
Р. пахі́лага пахі́лай
пахі́лае
пахі́лага пахі́лых
Д. пахі́ламу пахі́лай пахі́ламу пахі́лым
В. пахі́лы (неадуш.)
пахі́лага (адуш.)
пахі́лую пахі́лае пахі́лыя (неадуш.)
пахі́лых (адуш.)
Т. пахі́лым пахі́лай
пахі́лаю
пахі́лым пахі́лымі
М. пахі́лым пахі́лай пахі́лым пахі́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

пахі́лы

1. наклонённый, склонённый;

2. (о людях) согбе́нный;

3. пока́тый;

п. спуск — пока́тый спуск

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пахі́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які пахіліўся, нагнуўся. Сеў Музыка каля броду, Пад бярозаю пахілай. Танк. Вера прыгадала даўняе дзяцінства. Пахілую вярбу над сажалкай, сцяну пахучага аеру. Асіпенка. // Які пакасіўся, нахіліўся. Алесь ідзе далей. І раптам паміж добрых хат зусім старэнькая, пахілая, разбітая шыба застаўлена фанерай, паваліліся вароты, бо згнілі шулы. Шамякін. Хата Івана Лобіка — крывабокая, пахілая — яшчэ да вайны была месцам шумных хлапечых зборышчаў. Навуменка.

2. Згорблены (пра чалавека). [Бабейка] сядзеў і дзівіўся, як бацька, зморшчаны і пахілы не па гадах стары.., запіхвае вялікімі кавалкамі ў рот [дранік], прагна і таропка глытае, запіваючы малаком. Хадкевіч.

3. Які паступова паніжаецца; пакаты. [Іван і Джулія] выбеглі на травяністы пахілы ўзгорак. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахі́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. пахі́л пахі́лы
Р. пахі́лу пахі́лаў
Д. пахі́лу пахі́лам
В. пахі́л пахі́лы
Т. пахі́лам пахі́ламі
М. пахі́ле пахі́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

адхо́нны, -ая, -ае.

Не круты, спадзісты, пахілы.

А. спуск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адхо́ністы, ‑ая, ‑ае.

Не круты, спадзісты, пахілы. [Іван і Джулія] дабеглі ў самы ніз лагчынкі, прабраліся праз рададэндран на другі яе бок — невысокі, адхоністы ўзлобак — і знясілена пайшлі ўгору. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лажме́й ’пахілая страха’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Балтызм, утвораны ад літ. łezniisпахілы’ і суф. ‑те, да якога пазней далучыліся -Сі (па аналогіі з бел. суфіксам ‑ей: манёй, целяпей і г. д. Параўн. таксама лат. lęznsпахілы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Адво́ныпахілы’ (Касп.), адвонаваты (Касп.), адвона да адхон (гл.), адхоны, адхонаваты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спахо́вы ‘адхоны, адлогі’ (ПСл, Сл. ПЗБ, ЛА, 2), ‘пахілы’ (беласт., Лапіч, Term. geogr.), спахо́ваты ‘тс’ (ЛА, 2), спахо́вісты ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Параўн. укр. спахо́вий, спахова́тий, спахова́стийпахілы, спадзісты’, польск. дыял. spachowy, spachowaty ‘тс’. Няясна. Магчыма, да спаха́ць ‘выпрацаваць да канца’, спаха́ны ‘спрацаваны, сцёрты’ (ТС), што да пахаць (гл.) — тады ‘згладжаны’, параўн. спахо́мы ‘пакаты’ (Сцяшк. Сл.) — дзеепрыметнік ад спахаць? Сюды ж, відаць, і спахало́вы ‘псіхічна хворы’ (там жа). Параўн. польск. pachać ‘мясці, зграбаць’ (Варш. сл.). Параўн. ЕСУМ, 5, 382 (мяркуюць пра кантамінацыю тыпу спуск з пахілы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)