су́мрачно
1. нареч. змро́чна; пахму́рна;
2. нареч. змро́чна, пану́ра; см. су́мрачный;
3. безл., в знач. сказ. змро́чна; пахму́рна;
4. безл., в знач. сказ. змро́чна, няве́села, су́мна; см. су́мрачный;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
су́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; незак.
Разм. Пахмурна ссоўвацца (пра бровы). // Хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека). [Маці:] — Дачушка, не супся. Я нічога не ўкрала. Чаго я буду маўчаць? Ермаловіч. / у перан. ужыв. А неба ўсё супілася, цямнела. Вялізная чорная хмара плыла над галавою. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ *Насу́гавата, насу́говато ’пахмурна, змрочна, туманна’ (ТС). Несумненна, звязана з укр. осу́га ’слой тлушчу на паверхні вадкасці, налёт на вадзе, іржа на вадзе’, восу́га ’пара на шыбах, тлушчавыя пляміў на вадзе’; чэш. osuhly ’пахмурны, хмарны, імглісты’, славац. osuhel ’густая імжа зімой; галалёд на дрэве; сухі мароз’ < *o‑sęg‑tъ ад прасл. *sęgti, гл. сягаць (Зубаты, Studie, 167–170). Сюды ж рус. дыял. осягиться, осяжить(ся) Асядаць’, гл. Варбат, Этимология–1970, 380. Інакш з польск. osęgly < osędly ад szady ’сівы, пакрыты шэранню’ выводзіць чэшскае і славацкае словы Махэк₂ (421), што здаецца малапераканальным.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́хму́рны, похму́рны ’хмарны’, ’хмурны’, ’з хваравітым выглядам’ (Касп., ТС, Сл. ПЗБ), чач. по́хмарны ’сумны, маркотны’ (Мат. Гом.), пахма́рна ’пахмурна’ (Др.-Падб., Мат. Гом., ТС), па́хмурак, похмарак, по́хмарок ’хмарка, воблака (летам у добрую пагоду)’ (ТС; лельч., Мат. Гом.), пахма́рваць ’зацягваць хмарамі’ (ТС, Ян.; светлаг., Мат. Гом.). Укр. похмари́ти, похмари́ти(ся), похмарі́ти, по́хмарний, по́хмарно ’тс’; рус. похму́ра (пск., цвяр.) ’суровае надвор’е’, похму́рый (пск.) ’хмурны (дзень)’ (пск., цвяр.), ’шэры’ (кузбаск., бран., арл.), хма́рый ’тс’. Польск. pochmurny, pochmury, pochmarny, pochmurowaty, в.-луж. pochmurjeny ’тс’, pochmurić ’зацямніць, пахмурнець’, н.-луж. pochmuriś ’тс’, pochmurny, чэш. pochmurný, ходск. pošmourný ’пакрыты хмарамі’. Паўн.-прасл. (po‑)xmurьnъjь, (po‑)xmarьnъjь. Да хма́ра, хму́ра (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́піць ’хмурыць (бровы)’ (ТСБМ, ТС), ’хмурыць, моршчыць, сцягваць’ (Нас.), су́піцца ’пахмурна ссоўвацца (пра бровы)’, ’хмурыцца, дзьмуцца (пра чалавека)’ (ТСБМ, Нас., Ласт.), ’хмурыцца, змрачнець’ (ТС), ’паколваць і свярбець’ (мсцісл., З нар. сл.), моро́з су́піць ’адчуванне моцнага холаду’ (КСТ), су́піць холадам ’стан хворага, калі цела працінае холад’ (чач., ЖНС). Укр. су́пити, рус. су́пить ’хмурыць’, польск. sępić ’тс’, чэш. posupný ’хмуры’. Традыцыйна выводзіцца ад суп 2 (гл.), паколькі ў гэтай птушкі нібы хмуры позірк, так ужо Міклашыч, 315; гл. Фасмер, 3, 48, 804; Махэк₂, 477; ЕСУМ, 5, 593. Аднак канцэнтрацыя ўвагі ў народнай мове на знешніх адчуваннях (мороз супыць яйцо, Нас.) дазваляе звязаць з харв. sȕpica ’дробны выраст на скуры’, якое Борысь (Etymologie, 408–409) выводзіць са *ščuplъ ’дробны, тонкі’ (гл. шчуплы, шчыпаць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хва́цкі, ‑ая, ‑ае.
1. Удалы, спрытны; маладзецкі. Пахмурна і ўрачыста выглядалі хвацкія хлопцы з пачэснага каравула. Лынькоў. [Клаўдзія Пятроўна:] — Я і не ведала, што ты [Харытон Ігнатавіч] ў мяне такі хвацкі прамоўца. Васілёнак.
2. Разм. Вельмі добры, слаўны. [Дзед:] — Кара цяпер добра здымаецца, свісцёлкі дужа хвацкія будуць. Рылько. Боты не надта хвацкія: да старых, абшарпаных халяў прышыў Адам галоўкі. Навуменка. // Вясёлы, заліхвацкі. З балалайкай у Андрэя заўсёды спалучалася ўяўленне шырокай вуліцы рускага сяла, хвацкай прыпеўкі. Пестрак. З прыемнасцю чуў, як падпяваў сабе гэты вясковы хвацкі танцор, слоў не знаходзячы ад весялосці. Брыль.
3. Разм. Спрытны, умелы. Хвацкія рукі ў дзеда. □ Паглядзеў пан на работу ды кажа: — Ты, чалавеча, хвацкі майстар, але такую штуку, відаць, не патрапіш зрабіць, — і падаў Паўлюку сцізорык, дзе было многа ножыкаў і розных іншых прычындалаў. С. Александровіч.
4. Разм. Прыдатны для выкарыстання, ёмкі. Хвацкі рубанак. □ Даніла тым часам нікнуў за шафу і дастаў адтуль вельмі ж хвацкую кавеньку. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)