◎ Пасядры́ць ’пастарэць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Утворана ад прэфікса па (< прасл. po‑) і ⁺сядрыць; апошняе з’яўляецца, магчыма, балтызмам, параўн. літ. sidabras ’серабро’, sidabruoti ’серабрыць’ пры ад’ідэацыі рус. поседеть пасівець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абсячы́, ‑сяку, ‑сячэш, ‑сячэ; ‑сячом, ‑сечаце, ‑сякуць; пр. ‑сек, ‑секла; зак., каго-што.
1. Адсякаючы, аддзяліць. Абсячы сучча на дрэве.
2. перан. Спыніць, абарваць каго‑н. Дзе ж.. [хлопцам] пасівець, калі яны цэлы год нібы ў госці на заняткі ходзяць? — абсекла Сашу Люба. Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
састарэць, састарыцца; агрыбець (абл.); ссівець, пасівець (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
пабяле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць, зрабіцца белым, бялейшым. На дварэ быў зазімак. За ноч сцягнула ваду, за рэчкай пабялела трава. Гурскі. На пагорках і паўднёвых схілах пабялела жыта, нахілілася долу важкімі кал[аса]мі. Асіпенка. // Разм. Пасівець. Валасы пабялелі. Скроні пабялелі. // Стаць, зрабіцца бледным; пабляднець. Парабак пабялеў, у яго пацямнела ў ваччу. Чорны. Нібы ўдараны знянацку, Міколка ўздрыгнуў, твар яго пабялеў. Краўчанка. // Пасвятлець. Ноч скончылася. Неба пабялела. Плыў дзень. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)