пото́м нареч. пасля́, по́тым;

оста́вить на пото́м пакі́нуць на пасля́ (по́тым).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́сле нареч., предлог, разг., см. пасля́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

опосля́ нареч., обл., прост. пасля́; (потом) по́тым.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папо́ўначы, прысл.

Пасля 12 гадзін ночы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падмаро́зіць, -о́зіць; безас.; зак.

Пра наступленне холаду, марозу (пасля адлігі ці пасля асенняга дажджлівага надвор’я).

К вечару падмарозіла.

|| незак. падмаро́жваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзе́даўшчына, -ы, ж. (разм.).

Спадчына пасля дзеда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ілгу́н і (пасля галосных) лгун, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Непраўдзівы чалавек; хлус, выдумшчык.

|| ж. ілгу́ння і (пасля галосных) лгу́ння, -і, мн. -і, -яў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачуня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; зак.

1. Паправіцца пасля хваробы; ажыць.

Хлопец ачуняў пасля цяжкай хваробы.

2. Апрытомнець.

А. ад страху.

|| незак. ачу́ньваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адраджэ́нне, -я, н.

1. Аднаўленне, уздым пасля перыяду заняпаду, разбурэння, з’яўленне зноў.

А. прамысловасці.

2. Эпоха Рэнесансу — перыяд росквіту навук і мастацтваў у Еўропе пасля Сярэдневякоўя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папаўдні́, прысл.

Пасля 12 гадзін дня.

Каля гадзіны п.