агрэ́ставы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да агрэсту, з’яўляецца агрэстам. Агрэставы куст. // Прыгатаваны з агрэсту, з агрэстам. Агрэставае варэнне.

2. у знач. наз. агрэ́ставыя, ‑ых. Сямейства двухдольных раслін, да якога адносяцца агрэст, парэчкі і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лісі́цкі, лісічкі ’чырвоныя парэчкі’ (ТС). Як і папярэдняе (лісіца3), ягады названы так паводле чырвонага колеру.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смарда́парэчкі, смародзіна’ (Бяльк.). Магчыма, вынік моцнай рэдукцыі другога галоснага ў *смарада́ (гл. смародзіна). Але не выключаны ўплыў яшчэ ст.-польск. smard ‘смурод’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ці́ўканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. ціўкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. На кусту парэчкі весела заціўкала сінічка, і пры кожным ціўканні яна порстка круцілася ва ўсе бакі. Лынькоў. Неба праразалі імклівыя ластаўкі, .. але за лязгатам колаў не было чутно ні іх ціўкання, ні песень. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пуры́ны ’чорныя парэчкі’ (пін., Шатал.). Балтызм (Лаўчутэ, Балтизмы, 127); паводле меркаванняў, крыніцай паслужыла слова тыпу літ. puríena ’расліна мокрых лугоў’, звычайна ’лотаць’, што патрабуе дадатковых тлумачэнняў. Магчыма, звязана з папярэднім словам (гл.), параўн. пурышка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

цьма 1, ‑ы, ж.

Адсутнасць святла; цемра. Ноч глухая. Ціха. Густа легла цьма. Колас.

цьма 2, ‑ы, ж.

1. Уст. У лікавай сістэме Старажытнай Русі — дзесяць тысяч.

2. Тое, што і процьма. Сітнякі стаяць, бы свечкі, Тут маліна і парэчкі — Розных ягад проста цьма. Колас. Ідзе машын па тракту цьма. Астрэйка.

•••

Цьма цьмушчая — вельмі многа, безліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляду́начка ’ключыкі вясеннія, Primula veris L. macrocalyx Koch.’ Да ляду́нка ’патранташ’, якое з ладу́нка (гл.). (Ла‑ і ля‑ існавалі яшчэ ў ст.-бел. мове з прычыны розных крыніц запазычання: ла‑ з польск. ładunek, ля‑ з ням. Ladung). Матывацыя: кветкі ключыкаў размешчаны на сцябле адна за другой і выглядаюць як ячэйкі патранташа. Рус. ла́дан, лада́н — назвы самых розных раслін і ледуни́ца, ледуне́ц ’чырвоныя парэчкі’, відаць, з бел. лексемай не звязаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пуры́шка ’парэчка’ (Адм.): заружавеўшыся, маўляў, пурышкі на ясным сонцы (Лёсік) сюды ж, магчыма, і рус. пуры́ш ’індык’. Відаць, узыходзіць да *pyriti/*puriti ’смажыць, пячы’, параўн. серб.-харв. пу̏рити ’падсмажваць’, укр. пи́рити ’чырванець ад гневу’, славен. piriti se ’чырванець (ад злосці)’, польск. zapyrzyć się ’зачырванецца’, в.-луж. pyrić ’паліць’, што да *pyrь ’агонь’ (Куркіна, Этимология–1994–1996, 202–203); інакш адносна рускага слова Фасмер, 3, 410 (< рус. пы́рить ’тапырыць пер’е’). Паводле Трубачова (Зб. памяці Талстога, 1, 309), зыходнае *puriti з першапачатковым значэннем ’пячы, грэць’ захавалася толькі ў прыставачных утварэннях, куды адносяцца рус. дыял. опу́ри́ть ’абдаць мачой’ і пад. Параўн., аднак, рус. дыял. пу́рить ’мачыцца’ і папярэдняе слова. Не выключана, што з’яўляецца адаптаваным паланізмам, параўн. польск. porzeczkiпарэчкі’ (Арашонкава–Чабатар, Адм.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каманіца1 ’каманішнік лугавы, Succisa pratensis Moench’ (гродз., смал., маг., Кіс.), лоеў. каменішнік ’тс’ (Мат. Гом.), маг. куманща, куманічнік, каманішнік ’тс’ (Кіс., Мядзв.), маг. каманішнік ’чараўнік двухлісты, Platanthera bifolia (L.) L.C. Rich.’ (Кіс., Інстр. II), маг. каманічнік ’паўночнік палявы, Knautia arv«nsis (L) Coulť (Кіс.), а таксама, відавочна, у песні з Віцебшчыны: «кыманіца зіліная. маладзіца маладая» (Рам. 8). Укр. команиця. комонник, команд, /саманка ’канюшына, дзяцеліна, браткі’, рус. смал. комоница ’каманішнік’, польск. komonica ’рутвіца’, ст.-польск. ’баркун’, ’канюшына’, ’каманішнік’, в.-луж. komonica ’сорт канюшыны’, чэш. komonice. славац. komonica ’баркун’, ’канюшына’, славен. komónjica, komónika, серб.-харв. комољикач комонака, колгоншка, ’палын звычайны, чарнобыль’, ’рамонак’, балг. комоннга ’баркун, шалфеи’, комоннка ’чарнобыль’, ’браткі’. Прасл.⇉komonica//komunika < komonъ ’конь’, параўн. ст.-польск. konik, konicz, а таксама мар. končina і інш. ’канюшына’ = ’конская трава’. Большасць з гэтых траў з’яўляецца кормам або ўжываецца як лякарства для коней (Махэк, Jména, 120). Махэк (там жа) мяркуе, што ўсх.-слав. назвы запазычаны з польск. (гэта пацвярджае геаграфія), а польск. запазычаны са ст.-чэш. komonice (Бернекер, 1, 555; Фасмер, 2, 304–305; Махэк’, 272; Слаўскі, 2, 389–390; агляд іншых, менш пераканаўчых этымалогій гл. яшчэ БЕР, 2, 574, і Трубачоў, Эт. сл., 10, 175–177. Бел. форма з ‑ме‑ утварылася ў выніку народнай этымалогіі (атаясамленне з лексемай камень). Тое ж і ў каланіца’.

Камані́ца2 ’ажына’ (смал., КЭС), каменіца ’касцяніца камяністая, Rubus saxatilis’ (Маш.), камяніцы, камянічкі ’касцяніцы’ (едьск., нараўл., Мат. Гом.). Рус. комоница. команица, комон ика. команика, куманика. к у маны ха, куманица ’ажына’, ’касцяшка’, ’марошка’, ’чырвоныя парэчкі’, болгар, ’суніцы’, арханг. кумднька ’сорт ажын’, кастрам. команец ’чырвоныя парэчкі’. Бел.-рус. ізалекса. Да komonъ ’конь’, параўн. рус. комонь. кумань ’конь’ > ’конская ягада’ (Фасмер, 2, 414–415). Аналагічна иаводде назваў жывёл утвораны: кобр. мыдвэдыны ’ажына’ (Нар. лекс.), прасл. ežina ’ажына’ < егь ’вожык’, літ. gervuogė ’ажыны’ < gervė ’журавель’ або лісічкі, вавярушкі, ласі — назвы грыбоў.

Камані́ца3, каланіца ’мажная дзяўчына’ (хойн., Мат. Гом.). Укр. комониця ’бясплодная кабыла’, ’бясплодная жанчына’, ’распусніца’, рус. валаг. комоница, команица, комонница ’кабыліца’, ’ялаўка’. Да komonъ ’конь’, параўн. гом. комай ’тс’, свярдл. команина ’кляча’ (Этымалогію гл. Фасмер, 2, 304–305). Бел. лексема — у выніку семантычнага пераносу.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Смуро́д ‘непрыемны, агідны пах’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Касп., Бяльк., Шат., Байк. і Некр., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), смо́рад ‘тс’ (Нас., Бяльк., Ласт., Байк. і Некр.), сюды ж смуро́д, сморо́д ‘чорныя парэчкі’ (ТС), смуро́да ‘тс’ (Бяльк.), смуро́ды ‘тс’ (Касп., Нік. Очерки). Укр. смо́рід, рус. смо́род, стараж.-рус. смородъ, польск. smród, в.-луж. smród, н. -луж. smrod ‘смурод; кал; чаромха’, чэш., славац. smrad, серб.-харв. смра̑д, славен. smrȃd, балг. смра́д, макед. смрдеа, ст.-слав. смрадъ. Прасл. *smordъ (іншая ступень чаргавання ў смярдзець, гл.) дакладна адпавядае літ. smárdas ‘смурод, агідны пах’, лат. smar̂ds ‘пах’, smarda ‘пах; апетыт; жаданне’, гоц. smarna ‘кал’, грэч. μορύσσω ‘рабіць чорным, пакрываць сажай, копаццю’; гл. Фасмер, 3, 691–692; Махэк₂, 561–562. Галосны ‑у‑ ў першым складзе тлумачыцца ўплывам кораня смур‑/хмур‑ (параўн. рус. пасмурный ‘пахмурны’), а таксама польск. smród. Фанетычная змена о > у, што сустракаецца ў некаторых дыялектах, не можа вытлумачыць такі пераход, бо ў час такой змены корань павінен быў гучаць як *smaród‑ (Векслер, Гіст., 115). Сной₂ (563) разглядае *smordъ як дэвербатыў ад прасл. *smorditi (параўн. польск. smrodzić), каузатыўнага дзеяслова ад прасл. *smŕ̥děti ‘смярдзець’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)