Тэ́чка ‘партфель’ (Нас., Сцяц., Жд.; лях., Янк. Мат.), ‘сумка’ (Сл. Брэс., Альп.; пін., Бел. дыял. 1), тэ́цка ‘тс’ (паст., Сл. ПЗБ). З польск. teczka ‘тс’, гл. тэка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гаспада́рніцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гаспадарніка, належыць яму. Гаспадарніцкая дзейнасць. □ Таварыш Міленькі згроб сваёй вопытнай рукою ўсю раскошу ў гаспадарніцкі вынослівы партфель. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Шчыльна ўкладваючы, уціскаючы, напоўніць што‑н. даверху. Напакаваць чамадан. Напакаваць рукзак. Напакаваць паперамі партфель. // Разм. Напоўніць якімі‑н. рэчамі што‑н.; налажыць. Цёплая восень напакавала.. [пастуховы] торбы баравікамі. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашарпа́цца, ‑аецца; зак.
Знасіцца, абадрацца ў выніку працяглага або нядбайнага карыстання, нашэння. Партфель пашарпаўся. □ Вокны [касцёла] вузкія ды высокія — гэта добра, вежы можна ўкараціць, зняць, верхавінкі, рэбры на іх відаць, бляха ўжо добра пашарпалася. Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самапі́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.
Разм. Тое, што і аўтаручка. [Сабалеўскі] адчыніў скураны партфель, дастаў з яго, відаць, спецыяльна для гэтай справы заведзеную папку з паперамі і ўзброіўся самапіскай з залатым пяром. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размеркава́цца, ‑мяркуецца; ‑мяркуемся, ‑мяркуецеся, ‑мяркуюцца; зак.
Раздзяліцца паміж кім‑н. якім‑н. чынам. Абавязкі размеркаваліся. // Раздзяліцца на групы. Экскурсанты размеркаваліся па групах. // Размясціцца па розных месцах. — Размеркаваліся? — пытаецца.. [чалавек] і загадвае свой тонкі як блінец, партфель на верхнюю паліцу. — Люблю вышыню!.. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паліто́, нескл., н.
Верхняя вопратка, звычайна ніжэй каленяў, якая апранаецца на сукенку, касцюм і пад. Зімняе паліто. Дэмісезоннае паліто. Скураное паліто. □ Васіль Дзянісавіч надзеў халат, апрануў паліто, глыбей насунуў кепку і ўзяў у рукі партфель. Мележ. Валодзя быў апрануты ў добрае шэрае паліто. Новікаў.
[Фр. paletot.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фарсі́сты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які любіць фарсіць. Зграбны, нават крышку фарсісты унтэр аказаўся сынам селяніна з-пад Бабруйска. Паслядовіч. // Франтаваты, модны. Ён! Яго шэрая каракулевая вушанка, такі ж шэры каўнер чорнага паліто, ногі — у белых фарсістых бурках. Паслядовіч. Антуан, узяўшы свой фарсісты партфель, пакіраваўся салідным крокам з аўтобуса. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пацёрты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пацерці.
2. у знач. прым. Са слядамі доўгага карыстання; паношаны. Пацёрты партфель. Пацёртае паліто. □ Няскладны машыніст у пацёртай нямецкай форменцы быў заняты не зусім звычайнай для яго працы справай. Лынькоў.
3. перан.; у знач. прым. Разм. Змардаваны, змарнелы. Пацёрты твар. Пацёрты выгляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасада, месца / не занятая: вакансія; чын (уст.); партфель (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)