багуні́сты, ‑ая, ‑ае.

Парослы багуном. Шумелі стагоднія пушчы, лясы Над багнай балот багуністых. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

глуш, -ы́, ж.

1. Густа парослы ўчастак лесу.

Лясная г.

2. Аддаленае ад паселішчаў месца; захалусце.

Жыву ў глушы, далёка ад горада.

У такую г. аўтобусы не даходзяць.

3. Позняя, глухая пара.

У такую г. людзі адпачываюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ціпчако́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ціпчаку; парослы ціпчаком. У пачатку жніўня атары пераганяюць.. у ціпчаковыя стэпы. Беразняк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сфа́гнавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сфагнуму. Сфагнавае покрыва. Сфагнавы мох. // Парослы сфагнумам. Сфагнавае балота. // Які ўтварыўся са сфагнуму. Сфагнавы торф.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

поро́сший

1. прич. які́ (што) паро́с; які́ (што) заро́с; см. порасти́;

2. прил. паро́слы; заро́слы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чаро́цісты, ‑ая, ‑ае.

Парослы чаротам. А кніжка сапраўды была прыгожая: на вокладцы была намалявана рэчка з чароцістым берагам і чалавек у чоўне, а наўскасяк напісана «Расцяробы». Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зро́слы, ‑ая, ‑ае.

1. Які зросся з чым‑н. у адно цэлае; злучаны ў адно цэлае ў працэсе росту. Зрослыя пялёсткі. Зрослыя агуркі.

2. Пакрыты расліннасцю; зарослы, парослы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забало́чаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад забалоціць.

2. у знач. прым. Які ператварыўся ў балота; балоцісты. Паўднёвы бераг быў нізкі, крыху забалочаны, парослы карлікавай бярозай, багуном. Шашкоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Машок ’балоцістае мохавое месца’, ’невялікае балота’, ’нізкі луг, парослы мохам’ (слаўг., стаўбц., Яшк.). Рус. смал., пск. мошок ’тс’. Да мох (гл.). Суфікс, як у лужок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ле́шы ’нячыстая сіла’ (Сцяшк., ТС). Рус. леший ’лясун, д’ябал’. Адсубстантыўны прыметнік lešjь. Да лес (гл.). Параўн. ст.-рус. лѣшийпарослы лесам’. Літаратуру гл. Фасмер, 2, 490.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)