параўна́ны

1. сравнённый;

2. прира́вненный, уподо́бленный, сравнённый;

1, 2 см. параўна́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суадне́сці, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; -нясём, -несяце́, -нясу́ць; суаднёс, -не́сла; -нясі́; -не́сены; зак., што.

Выявіць, устанавіць суадносіны паміж чым-н.; супаставіць, параўнаць.

С. паказанні сведак.

С. факты.

|| незак. суадно́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.

|| наз. суаднясе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

счыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Чытаючы, параўнаць і зверыць (які‑н. тэкст). Счытаць гранкі з рукапісам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зраўнава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак.

1. што. Зрабіць што-н. роўным, гладкім.

З. зямлю.

2. каго-што з кім-чым. Параўнаць што-н. з чым-н.

З. адно з другім.

|| незак. зраўно́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супрацьпаста́віць, -ста́ўлю, -ста́віш, -ста́віць; -ста́ўлены; зак., каго-што каму-чаму.

1. Параўнаць, паказаўшы розніцу, процілегласць прыкмет аднаго і другога.

С. вывады двух даследаванняў.

2. Процідзейнічаючы, накіраваць супраць каго-, чаго-н.

С. розум сіле.

|| незак. супрацьпастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. супрацьпастаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сувыме́рны, ‑ая, ‑ае.

Такі, які можна змераць аднолькавай з чым‑н. мерай. Сувымерныя велічыні. // перан. Такі, які можна параўнаць з чым‑н. Сувымерныя паняцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уподо́бить сов. прыпадо́бніць (да каго, да чаго); (сравнить) параўна́ць (з кім, з чым);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проціпаста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак., каго-што, каму-чаму.

1. Параўнаць, указаўшы на розніцу, процілегласць прымет аднаго і другога.

П. новае мысленне ўстарэлым поглядам.

2. Процідзейнічаючы, накіраваць супраць каго-, чаго-н.

П. насіллю ўзброеную сілу.

|| незак. проціпастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. проціпастаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сравни́ть сов.

1. (сопоставить) параўна́ць, зраўнава́ць;

2. (сделать что-л. ровным, гладким) зраўнава́ць; (обо всём) параўнава́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыпадо́бніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што да чаго.

1. Зрабіць падобным на каго‑, што‑н.

2. Апісваючы, апавядаючы аб кім‑, чым‑н., параўнаць з кім‑, чым‑н., супаставіць. Прыпадобніць гоман да шуму лесу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)