прае́зд, -у, М -дзе, м.
1. гл. праехаць.
2. мн. -ы, -аў. Месца, дзе можна праехаць.
Вузкі п.
3. мн. -ы, -аў. Вуліца або завулак, якія злучаюць паралельныя вуліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рознавысо́кі, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае неаднолькавую вышыню. Рознавысокія паралельныя брусы (спартыўная прылада).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ры́флі, ‑яў; адз. няма.
Спец. Паглыбленні і выступы на якой‑н. паверхні. Паралельныя рыфлі шкла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ліне́іць, -не́ю, -не́іш, -не́іць; -не́ены; незак., што.
Праводзіць на чым-н. паралельныя лініі для пісання па іх.
Л. паперу.
|| зак. наліне́іць, -не́ю, -не́іш, -не́іць; -не́ены.
|| наз. ліне́енне, -я, н. і лінёўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).
|| прым. ліне́ельны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ліне́іць, ‑нею, ‑неіш, ‑неіць; незак., што.
Праводзіць на чым‑н. паралельныя лініі для пісьма па іх ці захавання правільнасці нахілу літар. Лінеіць паперу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
парале́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Спец. Які знаходзіцца на ўсім працягу на аднолькавай адлегласці ад якой‑н. лініі (плоскасці) і пры прадаўжэнні не перасякаецца з ёю. Паралельныя лініі.
2. Які размяшчаецца ў адным напрамку, знаходзіцца на ўсім працягу прыблізна на роўнай адлегласці ад чаго‑н. Калі апошні вагон праплыў перад Віцевымі вачыма, хлопец заўважыў, што на паралельным пуці стаіць новы састаў. Нядзведскі. Далёка наперадзе і паралельнымі дарогамі снавалі разведчыкі. Лынькоў.
3. Які дубліруе, паўтарае што‑н.; аднолькавы, падобны. Паралельныя функцыі. Паралельныя граматычныя формы. □ Няўжо гэта той хлопчык-задзіра з паралельнага «Б» класа? Гарбук.
4. Які адбываецца адначасова, побач з кім‑н. Паралельнае чытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
брус брус, род. бру́са м., мн. брусы́, -со́ў;
паралле́льные брусья спорт. парале́льныя брусы́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
плісэ́, нескл., н.
1. Дробныя паралельныя складкі на матэрыяле (тканіне), зробленыя шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Абмяркоўваюць .. [падначаленыя] розныя там гаржэткі, жабо, плісэ, гафрэ і сотні іншых, бог ведае якіх рэчаў... Новікаў.
2. у знач. нязм. прым. З такімі складкамі; плісіраваны.
[Фр. plisse.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прае́зд, ‑у, М ‑дзе, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праязджаць — праехаць.
2. Месца, дзе можна праехаць. У праёме вала, які служыў праездам у Гарадок, бялелі нізенькія фігурныя, з тонкіх рэечак вароты, як праехаць грузавіку. Ракітны. // Вуліца або завулак, якія злучаюць дзве паралельныя вуліцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лінава́ць ’праводзіць паралельныя лініі на паперы, лінеіць’ (Нас., ТСБМ, КЭС, лаг.). Запазычана з польск. linować, liniować ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)