оздора́вливать несов. (выздоравливать), прост. папраўля́цца, ачу́ньваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчуня́ць

‘прыходзіць у прытомнасць, папраўляцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. адчуня́ю адчуня́ем
2-я ас. адчуня́еш адчуня́еце
3-я ас. адчуня́е адчуня́юць
Прошлы час
м. адчуня́ў адчуня́лі
ж. адчуня́ла
н. адчуня́ла
Загадны лад
2-я ас. адчуня́й адчуня́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час адчуня́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

починя́ться страд. папраўля́цца, пра́віцца; рамантава́цца; ла́тацца, ла́піцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Лу́ччыць ’рабіцца лепшым, паляпшацца, рамантаваць’, ’ачуньваць, папраўляцца’ (Юрч.), лучшэць ’паляпшацца’ (Нас.). Да луч1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пра́віцца, пра́ўлюся, пра́вішся, пра́віцца; незак.

1. Папраўляцца, ачуньваць (пасля хваробы); паўнець (разм.).

Хворы пачаў п. П. на добрых харчах.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Рабіцца лепшым.

Надвор’е пачало п.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адбывацца, служыцца.

Правіцца абедня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зачи́ниваться страд.

1. папраўля́цца;

2. ла́тацца, ла́піцца;

3. заво́стрывацца; см. зачи́нивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здорове́ть несов., разг. здараве́ць; (выздоравливать) ачу́ньваць; (поправляться) папраўля́цца; (становиться сильнее) дужэ́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крыя́ць ’пачаць ачуньваць, папраўляцца’ (Нас.). Рэканструюецца як праславянскае ў форме акрыяць (гл.) (*okrьjati). Індаеўрапейскія паралелі праблематычныя. Параўн. Махэк IF, 53, 94. Не выключана, аднак, сувязь з лац. creare ’ствараць’, recreare ’акрыяць’ (Мацэнаўэр. LF, 9, 29).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

исправля́ться

1. выпраўля́цца;

2. страд. папраўля́цца, рамантава́цца; выпраўля́цца; пра́віцца; выко́нвацца; см. исправля́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

перечи́ниваться страд.

1. пра́віцца, папраўля́цца; рамантава́цца; ла́тацца, ла́піцца;

2. пераво́стрывацца; см. перечи́нивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)