попла́каться (пожаловаться) паска́рдзіцца; пажа́ліцца; (посетовать) панарака́ць; (погоревать) пабедава́ць; (только в конструкциях без дополн.) папла́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Плак ’плач’ (Нас.; Бяльк.; Юрч. Вытв.), плакалі, плакма плакаць, плакаць пяаком ’бедаваць, слёзна наракаць, плачучы, скардзіцца’ (Нас., ТС), мсцісл. плакану́ць ’горка паплакаць’, пла́кыньнік, плакун ’плаксун’ (Юрч. Вытв.), рус. пск., калін., наўг. плак ’плач, слёзы’, славен. plȃk ’плач, патаканне’, серб. славойск. plak ’голас вароны’. Да плакаць (гл.). Утворана па ўзору крык, крок пры дапамозе суф. ‑ь, што далучаўся да асновы *plak‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пату́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., што.

Зрабіць тугім, тужэйшым. Патужыць струны. Патужыць пояс.

патужы́ць, ‑тужу́, ‑ту́жыш, ‑ту́жыць; зак.

Тужыць некаторы час. Не адна маці, сястра ці дачка прыходзяць сюды [да абеліска] ў ціхія летнія вечары прыгадаць свайго страчанага дарагога, патужыць, паплакаць. Хадкевіч. Як пачаў ён [камар] параю З мушкай жыць — Давялося беднаму Патужыць. Багдановіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пастагна́ць, ‑стагну, ‑стогнеш, ‑стогне; зак.

1. Стагнаць некаторы час. Увярэдзілася, варочаючы калоды ў лесе, маці. Паенчыла, пастагнала з тыдзень і згарэла, як свечка. Грахоўскі. Ладымер з’явіўся дадому сам не свой. Ён пастагнаў у сенцах, паенчыў, пабедаваў і падаўся ў хату. Чорны.

2. перан. Паплакаць, пажаліцца. [Васіль Кузьміч:] — Любіш пастагнаць. Прызнайся, колькі ямак збожжам засыпаў? Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напла́кацца, ‑плачуся, ‑плачашся, ‑плачацца; зак.

1. Паплакаць многа, уволю. Аддаючы дачку, Акіліна дала выхад сваім пачуццям, якія таіла за многія гады: і наплакалася і навесялілася ўволю. Шкраба. Хутчэй бы дадому, уціснуцца ў крэсла, згарнуцца ў клубочак і наплакацца ўволю... Марціновіч.

2. перан. Разм. Нацярпецца, перажыць многа гора, непрыемнасцей. Наплакацца з дрэнным работнікам. □ «А ты, — кажу, — не спяшайся. Яшчэ там вашы Ёзапы наплачуцца, пачакай!..» Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́зба, ‑ы, ж.

Невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты, зроблены для ўцяплення памяшкання. Вакол усёй хаты насыпана прызба... Ды не абы якая прызба. Гады са два назад мы з бацькам паехалі на Рагазінку на балота — там расла лаза, насеклі яе добры воз і аплялі невысокім плоцікам прызбу. Сабаленка. Збіраліся [сяляне] пасядзець то на вячорках, то на прызбах, каб і пажартаваць і паплакаць. Скрыган. Выйдзе стары Базыль на вуліцу і сядзе на прызбе. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пажартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

1. Сказаць жарт. Усе пакочваюцца з рогату, дзед умее пажартаваць. Лужанін. Воранаў прыняў земляка ветліва, нават пажартаваў: «На чужой старонцы рад сваёй варонцы». Пальчэўскі. // з каго-чаго, (рэдка) над кім-чым і без дап. Сказаць або зрабіць што‑н. дзеля жарту; пасмяяцца з каго‑, чаго‑н. Зноў захацелася [Таццяне] пажартаваць з.. [Жэні], падражніцца, паспрачацца, як калісьці ў школе. Шамякін. Цяпер мне здаецца, што нехта вельмі злосна пажартаваў нада мной, прызначыўшы за брыгадзіра. Асіпенка.

2. Жартаваць некаторы час. А жыццё сабе ішло. Патроху пачало ўсё ўваходзіць у норму. Збіраліся [сяльчане] пасядзець то на вячорках, то на прызбах, каб і пажартаваць і паплакаць. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паце́шыцца, ‑шуся, ‑шышся, ‑шыцца; зак., кім-чым, з каго-чаго і без дап.

1. Парадавацца, палюбавацца, атрымаць задавальненне. Пасля трэцяга ўрока ўся школа пайшла на высокі бераг пацешыцца з прыгажосці яснага дня. Чорны. Як бы пацешылася цяпер .. [Сымонава] першая жонка, Вераніка, з свайго Кастуська! Якімовіч. Даніла ўсё ж такі расказаў пра свой улоў. — Удача добрая. Завязі сваю здабычу дахаты, хай там пацешацца. Пестрак. Прыйшлі старыя маміны сяброўкі, каб разам з ёй пацешыцца маім зваротам, каб разам і паплакаць яшчэ раз аб тых, што не прыйдуць. Брыль.

2. Паздзекавацца з каго‑, чаго‑н., пазабаўляцца. — Ідзі, не бойся! — крыкнуў Сцёпа. Ён добра ведаў, што Рыгорка і кроку не зробіць. Інакш Палкан парве яго. Але хацелася пацешыцца, пазабаўляцца, паздзекавацца з маленькага Рыгоркі. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)