бункерава́цца, ‑руецца; незак.
1. Спец. Папаўняць запасы паліва (пра судны, паравозы).
2. Зал. да бункераваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэманці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
Спец. уст. Папоўніць (папаўняць) колькасць коней у дарэвалюцыйнай арміі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпрыцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.
Спец. Упырскваць што‑н., папаўняць чым‑н. з дапамогай шпрыца (у 2 знач.). Шпрыцаваць крэм.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тапе́шка ’тоўстая жанчына’ (Бяльк.). Няясна, параўн. рус. тапе́шка ’ляпёшка’, якое Фасмер (4, 19) выводзіць з *топежка (< *топи́ть, відаць, са значэннем ’растапляць, раствараць’, гл. тапіць 2); магчыма, з таўпешка ад то́ўпіць ’набіваць, папаўняць’, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
по́ўніць, ‑ніць; незак., каго-што.
Папаўняць. Шум, смех, жарты поўнілі пакой. Колас. [Турка] поўнілі перажытыя і яшчэ не аблеглыя пачуцці. Быкаў. Цемру.. поўніў гул машын, чуліся прыцішаныя галасы артылерыстаў, фырканне коней. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папаўне́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. папаўняць — папоўніць і стан паводле знач. дзеясл. папаўняцца — папоўніцца.
2. Тое, чым папаўняецца што‑н. (часцей пра войскі, кадры і пад.). Калі ў батальён прыйшло папаўненне, урачу прыбавілася клопатаў. Дудо. Сярод новага папаўнення, якое прыйшло ў кавальскі цэх, быў і Чыгагураў. Данілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рамантава́ць 1, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Праводзіць рамонт 1. Рамантаваць кватэру. □ Крутаплечы, з пудовымі кулакамі, каваль Кастусь Махнач з ранку да вечара рамантаваў са сваімі памочнікамі плугі, вароны, перацягваў колы, акоўваў перадкі. Курто. Зранку пасля паверкі Лазар ішоў пад канвоем у турэмную шавецкую майстэрню шыць і рамантаваць абутак. Колас.
рамантава́ць 2, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., што.
Спец.
1. Папаўняць табун або стада маладняком.
2. Ліквідаваць разрэджанасць пасеваў, прысад падсадкай новых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дадаваць, дабаўляць, прыбаўляць, набаўляць, падбаўляць, дакладаць, падкідаць, папаўняць / сыпкае: падсыпаць / вадкае: падліваць
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ілюстрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Даць (даваць) малюнкі, якія суправаджаюць, паясняюць змест твора. Ілюстраваць раман. □ — У дэталях я яшчэ не прадумаў плана, а ў асноўных рысах ён такі — абысці пехатою цэлы раён, апісаць яго, сабраць народныя песні, легенды і іншыя віды народнай творчасці, багата ілюстраваць сваё падарожжа фатаграфіямі... Колас.
2. перан. Дапоўніць (папаўняць), пацвердзіць (пацвярджаць) што‑н. наглядным прыкладам, словам, жэстам і пад. Ілюстраваць тэзісы прыкладамі. □ Матэрыял, які ілюстраваў і абгрунтоўваў вывады, быў падрыхтаваны. Карпаў. Пытанне сваё.. [Іліко] ілюстраваў так: паклаў галаву на далонь, нібы заснуў, потым паказаў дах над галавой. Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
здаро́ўе, ‑я, н.
Стан арганізма, пры якім нармальна дзейнічаюць усе яго органы. Берагчы здароўе. Адбіцца на здароўі. Па стану здароўя. Курыць — здароўю шкодзіць. □ Гарцаваць на кані не дазвалялі [дзеду Астапу] ўжо гады і здароўе. Лынькоў. // Пра самаадчуванне, стан каго‑н. Смалістыя бары, верасовыя паляны і лясныя кветкі папаўняць новы горад водарам жыцця і сілы, прынясуць здароўе і радасць жыхарам беларускага нафтагорада. Грахоўскі.
•••
Добрага здароўя — а) пажаданне пры развітанні; б) прывітанне пры сустрэчы. — Добрага здароўя, добрай раніцы, — першымі адказалі Ахрэму жанкі. Кавалёў.
За ваша здароўе — пажаданне таму, за каго паднімаюць тост.
На (добрае) здароўе — адказ-пажаданне гаспадара таму, хто дзякуе за частаванне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)